Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
Баранавічы, a таксама ў многія іншыя мясціны. На заходняй ускраіне вёскі размешчаны археалагічны помнік - паселішча, раскопкі якога, на жаль, не праводзіліся. Па веравызнанні асноўная маса насельніцтва - праваслаўныя. Аднак у вёсцы афіцыйна дзейнічаюць дзве рэлігійныя суполкі: суполка адвентыстаў сёмага дня, якая была створана яшчэ ў 1925 годзе (мае свой устаў i малітоўны дом); суполка хрысціянаў веры евангельскай (зарэгістравана ў 1996 годзе, мае малітоўны дом). Сёння Фядорам ёсць чым ганарыцца. Да таго ж тут жывуць вядомыя ў раёне працаўнікі, майстры, удзельнікі мастацкай самадзейнасці... Вёску з упэўненасцю можна назваць аграгарадком, бо Фядоры жывуць i нараджаюцца, i зусім не старэюць. Толькі адзіная рэчанька Стубла згасае, аджывае свой век. У дзяцінстве (яшчэ ў васьмідзесятыя) мы не раз плавалі па ёй ў лодцы, купаліся, лавілі печкуроў i шыцікаў ды проста з задавальненнем брадзілі на мялі. Цяпер жа толькі гусі, качкі купаюцца i бродзяць па Стубле, бо па нашай віне яна ператварылася амаль пгго ў крынічку, ці ў Канаву, як называюць рэчку вяскоўцы... А яшчэ: гісторыя вёскі, яе культура, традыцыі не забудуцца, не згубяцца ў імклівым бегу сучаснасці, паколькі жывуць у адметных мясцовых найменнях, у народных выслоўях, у фразеалагічным i лексічным багацці гаворкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 102  ▶