ФАНЕТЫКА-ГРАМАТЬІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІГАВОРКІ Мясцовыя назвы вёскі Фядоры: Фыдоры (Хвыдоры); мясцовыя назвы жыхароў: фыдорцы (хвыдорцы фыдорэц (.хвыдорэц), фадірэц (.хвадірэц);; фадірка (хвадірка), Фядорскую гаворку характарызуе i адрознІвае ад іншых комплекс моўных сродкаў, розных па сваёй значнасці, захаванасці i пашырэнні. Галоўным чынам гэта адметнасці фанетыкі i граматычнага ладу. Так, гаворка вёскі Фядоры характарызуецца пэўнымі фанетычнымі асаблівасцямі ў сістэме вакалізму i кансанантызму. Вакалізм. Самымі вызначальнымі адметнасцямі вакалізму даследуемай гаворкі з'яўляюцца: 1. Вымаўленне / ў адпаведнасці з гістарычным націскным о ў новых закрытых складах (гнги, дрібны, доріжка, жывіт, кіт, ліжок, сіль ł інш.). Таксама / вымаўляедца на месцы гістрычнага rk (бігты, вітёр, вічно, лігты, ліс, пісня, подпічок, сніг, сіно, хотіты i інш.). У навуковай літаратуры гэтая з'ява называецца ікавізмам. 2. Захаванне ў перад- i паслянаціскных складах пасля цвёрдых i зацвярдзелых зычных гістарычнага о (так званае поўнае оканне) (ворота, голова, город, добро, золотый, корова, літо, молоко, робыты, скоро, хорошы, ходыты, чоловік i інш.). 3. Вымаўленне ы на месцы гістарычных e i Ф ў пераднаціскным складзе пасля губных зычных i спрадвечных д, m, з, c, н (выровка, выдомы, выдро, вызты, выело, вырба, мынэ, мышок, сыло, тыпэра i інш.), а таксама замест гістарычнага i пасля губных i пярэднеязычных, якія ў фядорскай гаворцы ацвярдзелі (зыма, косыты, минуты, мыска, цвысты i інш.). 4. Вымаўленне э на месцы гістарычных ь, e (вэльмы, далэко, тэмно, лэгко, вэсны, тэрка, тэсть i інш.). 5. Вымаўленне э ў адпаведнасці з гістарычнымі ь, e, іг ў паслянаціскных складах назоўнікаў назоўнага склону адзіночнага ліку (гыбэль, госэнь, гусэнь, палэц, камэнь i інш.). Кансанантызм. Самымі вызначальнымі асаблівасцямі кансанантызму гаворкі вёскі Фядоры з'яўляюцца: 1. Пераважная адсутнасць дзекання i цекання. Парнымі мяккімі да зычных д, m выступаюць д \ m ' (дядько, дядына, тітка, тільки i інш.). Часцей замест дз' вымаўляецца д ' або д (дялка, двэры, дэнь i інш.); замест ц ' вымаўляецца m* або m (тынёк, тыпэра, чытвэр, прыіхаты, тылюк i інш.), аднак у некаторых выпадках можа вымаўляцца ц' (коцікі, цівка, цюцік). Гістарычны ц ' не захаваў мяккасці, пераважна ацвярдзеў (молодыца, рукавыца, пальцы), але цілый, на коньці, на рыці i інш. 2. Наяўнасць у націскных складах гістарычнага мяккага p ' i зрэдку ч' (різаты, гріх, скорій, хучій i інш
Дадатковыя словы
гнгй, зява, зяўляюцца, тількй
6 👁