Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
Наяўнасць прыстаўных зычных у 3-й асобе асабова-ўказальных займеннікаў (він, вона, вот, воны)', спарадычная наяўнасць в, г перад націскнымі о, у, э (гокна, гулыца, гостры, гэты, госэнь, гозыро, гобраз i образ, гэнъдэ i энъдэ, вухо i ухо i інш.). Гук г можа прыстаўляцца i перад галоснымі a i ы (гануча, гынъчы, гыняк). 4. Пераважнае захаванне цвёрдых г, к,х перад гістарычным ы (iскынуты, гыдко, гынъчы, гычка, гэгнуты, згынуты, хылэнъко i інш.), аднак перад i, які ўзнік з гістарычнага о, у новых закрытых складах г, к, х часцей мяккія (кіт, кішка, тхір, гірка, гірко i інш.). Нярэдка пасля г, к, х, асабліва пасля к, вымаўляецца гук u, сярэдні паміж ы i i, г. зн. верхняга пад'ёму сярэдне-пярэдняга рада (.могылки, сотки, хвойки). 5. Зычны в, які паходзіць з гістарычных в, л, захоўваецца (вів, ходыв, знайшов, був, надумав, в лісы i інш.). 6. Вымаўленне ў суфіксе ск цвёрдага c, a таксама спарадычна мяккага cy (.зовкыньскэ, колодэньскэ, у Пыньску i в Пыньську i інш.)Спецыфічным адрозненнем вывучаемай гаворкі трэба лічыць захаванне ў многіх адзінках звонкіх зычных ў канцавым становішчы i ў сярэдзіне слова перад глухімі (кныжка, зуб, віз, гобраз, заід), Характарызуецца мова i выкарыстаннем у некаторых словах эпентычных n \ j (ŭ), в (роблять, сплять, пом 'йяты, радіво), а таксама ўжываннем гука u, сярэдняга паміж ы i i (верхні пад'ём сярэдне-пярэдні рад) (настильнік, mum, стил i інш.), наяўнасцю цвёрдага зычнага л перад гістарычнымі e, i (колыся, полэ, лыты, глысты i інш.) i іншымі фанетычнымі адметнасцямі. Марфалагічныя асаблівасці. Марфалагічныя дыялектныя адрозненні заўважаны пераважна ў выкарыстанні канчаткаў, а таксама ва ўтварэнні слоў i словаформаў. 1. Неадушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду ў вінавальным склоне адзіночнага ліку на ўзор адушаўлёных маюць форму роднага склону (закрый poma, прынысы цэбра, возьмы батуга, оддай значныка). 2. Дадзенай гаворцы ўласціва клічная форма назоўнікаў, у прыватнасці, мужчынскага роду на -о, -у, -э, -ё (батъко, діду, сыну, сусгду, чоловічэ, Вітё i інш.), жаночага роду на -о, -ё (мамо, бабо, Стэпо, Алесё, Валё, Ганё, Надё i інш.). 3. Назоўнікам жаночага роду з канчаткам -а першага тылу скланення ў родным склоне множнага ліку характерны канчатак -эй (ногэй, рукэй, головой, бабэй, дорогой, косой, булъбой, канавой i інш.). 4. У даследуемай гаворцы ў назоўніках мужчынскага роду другога тыпу скланення меснага склону адзіночнага ліку адсутнічае гістарычнае чаргаванне г//зу, x//c' (бэрог - борогу, ворх - вэрху, ночліг - ночлігу, плуг плугу, горіх - горіху i інш.). 5. Некаторыя назоўнікі мужчынскага роду з асновай на зацвярдзелы зычны другога тыпу скланення ў месным склоне адзіночнага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

xііc, гіізу, настйльнік, падём, падёму, стйл
9 👁
 ◀  / 102  ▶