ліку зафіксаваны з канчаткам -i, нярэдка ўжываецца варыянтны канчатак -y (в дворі, на коньці, товкачі, трактору, цэбрі i цэбру, скопці i скопцу, стэжарі i стэжару i інш.). 6. Адушаўлёныя назоўнікі ніякага роду, якія абазначаюць маладых істот, утвараюцца з дапамогай суфікса -ук (-юк) i скланяюцца як назоўнікі мужчынскага роду з асновай на -к (гусюк, жырэбюк, качук, коцюк, поросюк, тылюк, цыплюк, шчынюк, ягнюк). 7. У прыметніках i займенніках жаночага роду адзіночнага ліку назоўнага склону адзначаны паралельныя формы ca сцягнутымі аднаскладовымі i поўнымі двухскладовымі націскнымі/ненаціскнымі канчаткамі -а, -ая {молода i молодая, богата i богатая, бідна i бг'дная, ніяка i ніякая i інш.). 8. Прыметнікі i займеннікі назоўнага склону мужчынскага роду адзіночнага ліку выкарыстоўваюцца з паралельнымі канчаткамі -ы i -ый (зэлэны i зэлэный, тэмны i тэмный, хорошы i хорошый, гыньчы i гыньчый, хорізны i хорізный i інш.). 9. У месным склоне адзіночнага ліку прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, займеннікаў, парадкавых лічэбнікаў мужчынскага i ніякага роду пад уплывам давальнага склону ўжываецца канчатак -ому {на другому боку, в гэтому хліві, на вылыкому полю, в тому лісы i інш.). 10. Форма вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараецца з дапамогай суфіксаў -ш-, -іш-, -ійш-, -ч- {молыдшый, старійшый, богатішый, багаччый, вышчый, луччый, ныжчый, хорішчый, хушчый). 11. У інфінітыўнай форме дзеясловаў выкарыстоўваецца суфікс -ты {гыдыты, гоцаты, збэйдаты, розбэсьтьваты, допэтрыты, пырыпэрты i інш.). 12. Разам ca складанай формай будучага часу тыпу буду робыты, будэ робыты, буду казаты, будэм казаты, будэм сікты можа ўжывацца злІтная форма {робытыму, робытэмэм (-o), казатыму, казатымэм {-о), сіктэму, сіктэмэм (-o), ходытыму, ходытымэм (-о) i інш.). 13. Зваротныя формы дзеясловаў у асноўным рэалізуюцца ў даследуемай гаворцы з дапамогай постфіксаў ~ca, -со {кусатыса, кусавса, кусаласа, кусалосо, кусалыса, пульхатыса, пульхавса, пульхаласа, пульхалосо, пульхалыса i інш.). 14. Да формаў 2-й асобы адзіночнага ліку дзеясловаў загаднага ладу можа далучацца часціца но, нно, якая змяншае катэгарычнасць загаду, надае адценне таварыскасці {возьмыно, ходыно, кіньнно, поможынно). Такім чынам, як паказваюць фанетыка-граматычныя асаблівасці мовы, гаворка вёскі з'яўляецца спецыфічнай, адметнай з'явай у сістэме дыялектаў беларускай літаратурнай мовы i адносіцца да групы брэсцкапінскіх гаворак усходнезагародскай зоны. Мова вёскі Фядоры вызначаецца i разнастайным, багатым паводле паходжання, значэння i словаўтварэння лексічным складам
Дадатковыя словы
бгдная, зявай, зяўляецца, націскнымііненаціскнымі
17 👁