Лексічным значэннем (цалкам ці часткова), але аднолькавыя па гучанні i напісанні (радно пакрывала' - літ. радно 'тоўстае палатно; выраб з палатна', калюга лужына' - літ. калюга 'выбітая коламі яма на дарозе, звычайна з вадой, граззю', коцікі 'галлё вярбы з суквеццем (коцікамі)' літ. коцік 'суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення', панчоха шкарпэтка' - літ, панчоха 'выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі i заходзіць за калені' i інш.). 2) Лексічным значэннем (цалкам ці часткова), часткова гучаннем i напісаннем (жмында 'гаварлівы чалавек' - літ. жмінда 'скупы чалавек', лавка 'паласа ворнай зямлі' - літ. лаўка 'прыстасаванне для сядзення', поклад 'месца, дзе нясуцца куры' - поклад 'яйцо або прадмет, падобны да яго, які кладуць там, дзе хочуць, каб несліся куры' i інш.). 3) Каранёвай марфемай (асновай) (мушнык - літ. гультай, бэрва літ. кладка, гутанка - літ. арэлі, заічыты - літ. вымазацъ, заступ - літ. рыдлёўка, лагодкы - літ. смакоцці, люхта - літ. юшка, чымало - літ. многа, заіды - літ. герпес, тічка - літ. мядзведка, стэчы - літ. здатны i інш.). Гэта мясцовыя назвьт агульнавядомых рэчаў, з'яў, уласцівасцяў, дзеянняў. 4) Словаўтваральнай структурай, словаўтваральнымі сродкамі (iбусько — літ. бусел, обцэнъки - літ. абцугі, груба — літ. грубка, дулька - літ. дуліна, збанок - літ. збан, карточка - літ. картка, кошыль - літ. кош, кром - літ. акрамя, кропэц - літ. укроп, лінёк - літ. лінь, слывка ~ літ. слгва). 5) МарфалагІчнымі прыкметамі (напрыклад, граматычным значэннем роду, ліку i інш.) (гусэнь ж. p. - вусень м. p., лёх м. p. - літ. лёха ж. p., бутэль м. p. - літ. бутля ж. p., кіля ж. p. - літ. кілаграм м. p., засіка ж. p. літ. засек м. p. i інш.). Такая лексіка можа часткова адрознівацца ад літаратурнай па гучанні i напісанні. 6) Пастаноўкай націску (пэркаль — літ. паркаль, накидка — літ. накідка i інш.). Да таго ж зафіксавана безэквівалентная лексіка (словы, якія не маюць у літаратурнай мове аднаслоўнага адпаведніка i перадаюцца апісальным спосабам) {было ~ літ. спінка жалезнага ложка, насіннік - літ. стары жоўты агурок, пустак - літ. газасілікатны блок i інш.) i словы, што называюць мясцовыя прадметы, з'явы (мясцовыя назвы мясцовых прадметаў, з'яў) (бавук 'напханы мясам свіны страўнік', значнык 'прылада працы, з дапамогай якой пазначаюць радкі для пасеву насення', кімля 'прылада для лоўлі рыбы (сетка, нацягнутая на драўляную, піраміднай формы аснову)' i інш.). Трэба сказаць, што ў даведніку адлюстраваны i новыя мясцовыя словы, якія ўзніклі ў выніку пэўных сацыяльнаэканамічных, культурных пераўтварэнняў апопгаяга часу {галывудыты 'піць, гуляць, весела адпачываць, адзначаць нейкае свята' i інш
Дадатковыя словы
зявы, зяў
15 👁