Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
ПРАДМОВА У апошнія дзесяць гадоў рускамоўныя элементы непрыкметна замяняюць лексІчньы адзінкі вясковай гаворкі. Можна сказаць, веска русіфікуецца. 3 сумам заўважаеш, нгго мова нашых продкаў знікае, прычым знікае даволі-такі інтэнсіўна. Таму паўстала тэрміновая задача сабраць мясцовыя моўныя залацінкі. Так, кафедра гісторыі беларускай мовы i дыялекталогіі ўстановы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя A.C. Пушкіна" працуе над гэтай праблемай - праблемай захавання моўнай спадчыны Брэсцка-Пінскага Палесся. Мяркуецца стварэнне хрэстаматый па матэрыяле (тэксты, лексіка i інш.), зафіксаваным у гаворках кожнага раёна Берасцейшчыны. Таму дадзеная праца падрыхтавана ў адпаведнасці з кафедральнай тэмай. У выданні прадстаўлены звесткі з гісторыі ўзнікнення i развіцця вёскі Фядоры Столінскага раёна, даецца апісанне фанетыка-граматычных асаблівасцяў гаворкі, прыводзяцца тэксты, якія адлюстроўваюць рэгіянальныя адметнасці мовы. У аснове даведніка лексікафразеалагічны i мікратапанімічны матэрыял гаворкі (каля 2000 адзінак). Акрамя гэтага, выданне ўключае зафіксаваныя прыказкі, прымаўкі, народныя прыкметы, парады-засцярогі, зычэнні. Дыялектны слоўнік "Слова да слова - будзе мова" прызначаецца як даведачнае выданне па дыялекталогіі для студэнтаў філалагічнага факультэта, a таксама даследчыкаў-лінгвістаў, выкладчыкаў-філолагаў, настаўнікаў i ўсіх тых, хто цікавіцца скарбамі жывой народнай мовы i неабыякавы да іх лёсу. Матэрыялы даведніка могуць быць выкарыстаны на лекцыйных i практычных занятках па дыялекталогіі, на спецкурсах i спецсемінарах, пры напісанні курсавых i дыпломных работ, падчас працы навукова-даследчых груп, напрыклад, такіх як "Мова Брэсцка-ПЗнскага Палесся", "Тапанімія Брэстчыны" i інш., а таксама пры падрыхтоўцы да рознага кшталту мерапрыемстваў, накіраваных на вывучэнне, даследаванне роднага краю. Веска Фядоры адметная сваёй моваю, паколькі яна ўвабрала элементы як беларускай, так i рускай, украінскай, польскай моў. На жаль, фядорская гаворка, як i іншыя, траціць свае асаблівасці. Таму неабходнасць збору матэрыялу i фіксавання адметнасцяў гаворкі абумоўлена праблемай захавання моўнай спадчыны пакуль што яшчэ жывой дыялектнай мовы, у тым ліку i фядорскай. У першую чаргу намі зафіксаваны лексіка-фразеалагічныя адзінкі, якія адсутнічаюць у сучасных слоўніках беларускай мовы i адлюстроўваюць рэгіянальныя асаблівасці гаворкі, а таксама лексемы, адрозныя ад літаратурных адпаведнікаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
23 👁
 ◀  / 102  ▶