Такім чынам, паколькі адбор лексікі ажыццяўляўся на аснове дыферэнцыяльных прыкмет дыялектнага слова, намі не фіксавалася; 1) Лексіка, якая ў пачатковай форме поўнасцю супадае ў гаворцы i ў літаратурнай беларускай мове (рука, шыя, куры, качка, голуб, машина, запалка, хата, бульба, мука, цыбуля, газета, трава i інш.). Трэба адзначыць, што такіх адпаведнікаў у мове вёскі Фядоры вельмі мала. 2) Лексіка, што адлюстроўвае толькі якую-небудзь фанетычную асаблівасць мясцовай гаворкі (па значэнні поўнасцю супадае) (голова галава', жывіт жывот', кінь конь', выдро вядро', півэнь певень', робыты рабіць', сіно сена', стш стол', тыбэ цябе', хлів хлеў' i інш.). Між тым трэба заўважыць, што некаторыя моўныя адзінкі, адрозныя ад літаратурных толькі фанемным складам, усё-такі ўключаны ў даведнік (йіжа - літ. ежа i інш.). У асобных раздзелах прапануюцца мікратапанімічныя назвы (каля 120 адзінак), a таксама значная нізка ўстойлівых спалучэнняў i словазлучэнняў (каля 300 адзінак), прыказкі, прымаўкі, зычэнні, парады, якія адлюстроўваюць асаблівасці гаворкі, побыту, культуры, традыцый, адметнасці стасункаў карэнных жыхароў названай вёскі, мудрасць палескага народа. Трэба адзначыць i тое, што ў даведніку паказваецца сучаснае маўленне жыхароў вёскі, якое фарміруецца пад істотным ўплывам рускай мовы. Таму ў слоўніку нямала рускамоўных слоў, устойлівых выразаў, якія асвоены, адаптаваны народам i ўжо натуральна гучаць у вуснах людзей. Болыпасць жыхароў Фядораў - прыезджыя з іншых куткоў вобласці, рэгіёнаў Беларусі, перасяленцы з розных краёў усяго былога Савецкага Саюза. Зразумела, што гэта адмоўна адбілася на адметнай фядорскай мове, на характары адносінаў, стасункаў, а таксама на асаблівасцях усёй вясковай культуры. Таму зафіксаваная намі лексіка можа рэзка адрознівацца ад той, якою карыстаецца некарэнная частка насельнІцтва Фядораў. I гэта вельмі важна ўлічваць пры збіранні матэрыялу з мясцовай гаворкі. Афармленне матэрыялу. 1. Афармленне лексічнага матэрыялу праводзілася ў адпаведнасці з патрабаваннямі да даведнікаў такога тыпу. Між тым намі не зроблены паметы па характарыстыцы ўжывання слова, i толькі ў самых неабходных выпадках такія паметы падаюцца, напрыклад: МАТЫРСЬКО, ж., пагардл. Маці. БУБА, ж. дзіц. Ягады. 2. Значэнне моўнай адзінкі раскрываецца ў кароткай дэфініцыі, дастатковай для разумения самога слова i яго ўжывання. 3. Парадак слоў у прыведзеных фразеалагічных адзінках такі, які пераважае пры іх выкарыстанні ў гаворцы
Дадатковыя словы
бўба
13 👁