Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
КОПбРЭ ЁГО БЫРЬІ. Няхай; хай будзе так, як ёсць; хай сабе; няхай прападае, знікае. Копорэ ёго быры гэтыі грошы. KOTPA (КОТОРА) ПОРА. 1. Вельмі даўно, доўгі час. Kompa пора воны ходить i ныяк ны побыруцца. 2. Позна. Котра пора, а бабы ішчэ i блызко ныма. КРАСНА СУБОТА. Дзень перад вялікаднем. У нас в красну суботу тыльки готовятъ йісты, другэе ныц ны робять. КУДЫ ТВОЁ ДІЛО. 1. Пра фанабэрыстага, ганарыстага чалавека. Тая дівчына носа дырэ - куды твое діло. 2. Пра прыгожа апранутага чалавека. На ферму вырадывса - куды твое діло. КУПЛЯТЫ ШО-НЭБУДЬ. 1. Вельмі доўга не вяртацца. Ты шо там, на покоту, робыв, купляв нішо чы шо? 2. Марудна нешта рабіць. Ны купляй шо-то коло гэтэй маркеы? Шах-мах - i пополола. КУСОК БАНДІТА. Вельмі дрэнны чалавек (часцей выкарыстоўваецца ў адносінах да дзяцей). У іх ны дытя, а кусок бандіта ростэ - такэ ныгоднэ. Л ЛОКТІ ОПАРЫТЫ. Дрэнна жыць, паспытаць горкай долі. О, тыпэр вона быз сына локті опарыть. ЛЭЖМА ЛЫЖАТЫ. Гультаяваць, нічога не рабіць. Так воны ж цилэ літо лэжма лыжалы, а тыпэр по хатах ходять. ЛЫЖАТЫ В ХВОЙКАХ. Памерці. То ж тому діду пора вжэ в хвойках лыжаты. М МАТЬ ЧЭСНАЯ. Выклічнік, які перадае пачуццё здзіўлення. Мать чэсная, який жэ ты пысаны красавэц! МІСЦА НЫ ЗНАХОДЫТЫ. Хвалявацца, перажываць; злавацца. Наробыла быды, тыпэр місца собі ны знаходыш. МОЖЭ БУТЫ. Выклічнік са значэннем здзіўлення, шкадавання ў сувязі з чым-небудзь, як правіла, у знач. "на самай справе". Можэ буты, нывжэ воны розогилыса? МОЗГАМЫ ШЫВЫЛЬГГЫ. Думаць, разважаць. Ты ж трохы мозгамы шывылы, а то дурнем выростэш. МОРОЧБІТЫ ГОЛОВУ (СРАКУ). Дацінаць, надакучваць. Шо ты мнг морочыш голову своімы цацкамы. Отчыпыса ты од іх, ны морочы ім сракы, хай будэ гэтэ на іх совэсті. МОЯ СУХОТА. Выклічнік са значэннем шкадавання, здзіўлення. Ах, ты ж моя сухота, такий малэнъки, а самэнький всэ дотягнув
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 102  ▶