Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
МОДУ в зя ты. Пастаянна, увесь час рабіць адно i тое ж. От жэ моду езявутыкаты i ныц ны робыты. МЫНТЫТЫ ЯЗЫКОМ. Шмат гаварыць; абы-што гаварыць. Хватытъ мынтыты языком, трэба i ділом занятыса. МЭРТВО СПАТЫ. Моцна (спаць). Галёканне, крыки, алэ ж дітки натомылыса, то мэртво сплятъ. Н НА БЫДУ (НЫЧОГЭ) I ШВЭНЬ НЫСЭЦЦА. Выкарыстоўваецца, калІ гавораць, што ў жыцці ўсё можа здарыцца. Як такое могло буты, алэ ж на нычогэ i півэнь нысэцца. НА БЫДУ. У значэнні пабочнай канструкцыі. Выказванне шкадавання ў сувязі з чым-небудзь. Трэба ж було, на быду, i мні свойго языка вставыты. НА ГОЛОВ! СТОЯТЫ. Шалець, дурэць, свавольнічаць. Діты хату рознысутъ, цилэнький дэнъ там на голові стоять. НА ЛЮДЫ. Да людзей, на свята, на нейкае мерапрыемства. На люды можна i хорошо одітыса. НА МІСЦЫ СЫДИ Ы. Не расці, быць маленькім. Буракы на місцы сыдятъ, ныяк ны ростуть. НА НЕТ. Дашчэнту (з'есці, знішчыць, страціць). Жукы з 'йілы сусіцку булъбу на нет. НА СМЭРТЬ. 1. Моцна. Гузікі попрышывалы до куфайки на смэртъ. 2. Поўнасцю, дашчэнту. Гусы на смэртъ выклёвалы моркву. НА СОВЭСТЬ Пра маральную адказнасць каго-небудзь за штонебудзь. Наша быда зостанэцца на іх соеэсті. НА СОВЭСТЬ. Добра. Мужыкі стожка поставылы на совэсть. НАТУРАЛЬНЫ ШКРЫПЭЛЬ. Вельмі худы, нездаровы (хтонебудзь). Ото ростэ в іх дівчьіна - натуральны шкрыпэль. НАДВОЕ БЫДА. Болын-менш нармальна, не вельмі дрэнна ў параўнанні з іншым. Соткы позалывало, то гэто шчэ надвое быда. НЕРВЫ РОСТАВЫТЫ. Вельмі нервавацца, злавацца, сварыцца, крычаць. А чого вы нервыроставылы, то ж всэ ідэ, як трэба? НЕМЦЫ В ХАТЫ. Разлад, сварка ў сям'i. У нас вжэ цнлы тыджэнь німцы в хаты. НІМЭЦ 3 НІМЦА. Чалавек, які ні з кім не кантактуе, не можа сказаць слова, заўсёды сам у сабе. Так тэсть завсюды був німэц з німца. НОЛЬ ВНЕМАШЯ. Не зважаць на каго-небудзь, што-небудзь; абыякава адносіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь. Він до ii i так i сяк, а вона - ноль вніманія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

діткй, зесці, сямi
1 👁
 ◀  / 102  ▶