Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
МАЛЫШЭВО н. Лес i поле, якія знаходзяцца за Яныкавым лесам. Дэ в чорта есціка гэтэ Малышэво. МОРОЧНЯ ж. Вялікае балота (афіц. бел. Марочна - руск. Морочно), якое знаходзіцца на памежжы Беларусі i Украіны. Клюква в Морочні в гэтом году ныяк ны вродыла, мусытъка, вымэрзла, як цвыла, мшок м. Частка лесу, бліжэй да балота. Тыпэр чырныц чымало во Мшку. МЭРЛШЦЫ мн. Частка вёскі, дзе жывуць перасяленцы з вёскі Мерлін (Столінскі раён). Воны збыраюцца на горі дэ Мэрлінцы. НЫЧАТОВСКИЙ БІР. Вялікі лес, які пачынаецца ад вёскі Нячатава i цягнецца да самай Украіны. Учора мы булы в Нычатовскому бору. НЫЧАТОВСКИЙ ЛІС. Лес, які размешчаны каля вёскі Нячатава. Нычатовский ліс вэльмо вылыкій. НЫЧАТОВСКЭ н. Балота, поле, дарогі, канавы, размешчаныя каля вёскі Нячатава. Мы тыпэр i ны знаем дэ Фыдорскэ, а дэ Нычатовскэ. ОБРЫВ м. Месца для купання, круты бераг з абрывам, глыбокая частка рэчкі Стубла. Мы ранъшэ на Обрыву по вэчорам купалыса, а тыпэр там мілко. ОСТРОВСЖ м. Узвышанае месца з лесам, абкружанае балотам Марочна. 3 Островка, як хто знае, можно богато мшарів натягаты. ОСЗМЭРОВСКА ДОРОГА. Дарога з вёскі Фядоры ў вёску Аўсямірава. Ранъшэ пышком ходылы по Осэмэрэвскэй дорозы. ОСЭМЭРОВСКЭ н. Балота, поле, канавы, дарогі, размешчаныя каля вёскі Аўсямірава. По малыны мы ніколы ходылы в Осэмэровскэ. ПАНЬСКЭ н. Поле на месцы панскіх уладанняў. Кэдысь жыв пан, вэльмо богаты, зымля була добрая, так i назвалы Панъскэ. ПАСІКА ж. Месца, частка лесу, дзе знаходзіўся пчальнік. Давай выйдэм Коло пасти, а там пышком. ПЁРША КУРЬШКА. Частка лесу, размешчаная каля першай ад краю лесу курылкі". Коло Першэй курылкі ныма чого й робыты: там вжэ всэ выгрыблы. ПЕРША РЫБАЛКА. Частка лесу каля першага ад краю лесу вадаёма. Паходжанне мікратапоніма звязана з невялікімі ляснымі вадаёмамі, у якіх можна лавіць рыбу. Мы Першу рыбалку проіхалы, там людэй було богато. ПОЖАРІ мн. Поле, сенажаць на месцы былога балота. Названа ад слова пажар". Трохы косылы сіно в Пожарі, трохы в Стыкавы. ПОПАС м. Паша, луг, на якім пасуць кароў. Сходы, сыну, на Попас, занысы йісты батьку. ПОЛЯНКА ж. Частка вёскі, якая пабудавана на ўзвышаным месцы, на паляне, i славіцца багатымі садамі. Наша хата якраз на Полянцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 102  ▶