КОЛО КОСОГО МОСТА. Поле, сенажаць, а таксама дарога, што прылягаюць да маета. Коровы пасуцца сёння Коло косого моста. КОЛО ОСТАНОВКИ. Частка вёскі, якая аддзелена ад асноўнай вёскі шашой Пінск-Столін i размешчана каля аўтамабільнага прыпынка. Коло остановки колхоз настроів хорошых хат. КОЛО ПАСЕКИ. Частка лесу, а таксама невялікае поле, на якім размешчана пчальніковая гаспадарка. Коло пасеки посіялы грэчку. КОЛО ПОЖАРНЭЙ. 1. Частка вёскі, размешчаная вакол пажарнай станцыі. Коло пожарной е хаты пустых. 2. Поле, размешчанае за пажарнай станцыяй. Коло пожарной всо засадылы рапсом. КОЛО ПЧОЛОВОДА. Частка лесу, на якой размешчаны пчальнік. Мальту трэда збыраты Коло пчоловода, там добрый малыннік. КОЛО СТРУКАЛЫХЫ. Частка вёскі, размешчаная каля былой сядзібы жыхаркі па мянушцы Струкалыха. Поідэм Коло Струкалыхы, будэ блыжэй. КОЛО СТЫРА. Сенажаць, урочышча, дарога, якія знаходзяцца каля ракі Стыр. Слава богу, хоть Коло Стыра е жыва прырода. КОСЫЙ MICT. Мост праз раку Стубла, які размешчаны коса, не пад прамым вуглом у дачыненні да ракі. Підэм купацца до Косого моста. КРАСНЫ ОСТРОВ. Былы хутар, створаны яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны. Сэрод хуторів у 30-i годы до войны був основаны i Красны остров. КРОВАТКА ж. Поле, сенажаць на месцы былога хутара. У Кроватцы ныц ны зосталосо од хутора. КРУГЛАЯ ж. Поле, сенажаць на месцы былога хутара. На Круглой ужо всо покосылы. КУРЫЛКА ж. Частка лесу вакол курылкі" (гл. ДРУГА КУРЫЛКА). Ат походым трохы да й до Курылкі, там вылыкий ягіднік. ЛАСЫЦКІ БІР. Лес, які знаходзіцца у Ласіцкім лясніцтве. Грыбів білых богато назбыралы в Ласыцкому бору. ЛАСЫЦКЭ н. Балота, поле, дарогі, канавы, размешчаныя бліжэй да вёскІ Ласіцк. То ж до Ласыцкого нэдалэко ж. ЛШІЯ ж. Частка балота Марочня з электралініяй. Тыі жонки аж за Лінію потягнулыса. ЛОЗНЭЕ н. Поле, на якім раней расла лаза. Сотки нам одбылы на Лозному. ЛОПАЦКЭ н. Балота, поле, сенажаць, дарогі, канавы, размешчаныя каля вёскі Лапацін. Прыйдэцца гнаты коровы аж у Лопацкэ. ЛЫСА ГОРА. Частка лесу на ўзвышшы, на якім нічога не расце. Трэба пэрэйты чэрэз Лысу гору, а там будэ i курылка. ЛЮБОРА мн. Поле на месцы былога хутара, а таксама лес каля гэтага хутара. Ох i брусныц вродыло на Люборах, дай Божэ
5 👁