РАДЧЫЦКЭ н. Балота, поле, дарогі, канавы, размешчаныя каля вёскі Радчыцк. До Радчыцкого шчэ трэба добрацца. РОВЬІ мн. Частка Нячатаўскага лесу, дзе знаходзяцда акопы з Вялікай Айчьганай вайны. Всёй мір божы ідэ до Ровіе по ягоды. РЫБАЛКА ж. Паходжанне мікратапоніма звязана з невялікімі ляснымі вадаёмамі, у якіх можна лавіць рыбу. 1. Хутар у лесе, які знаходзіцца каля ляснога вадаёма. На Рыбалцы пару хат ішчэ стоіть. 2. Частка лесу вакол хутара. Коло Рыбалкі всі грыбы вжэ выбрали. РЫМЧУКОВЭ н. Поле, паша, частка лесу на месцы былога хутара селяніна Рымчука (паміж в. Нячатава i в. Жолкіна). Од нас до Рымчукового далэко, дэ в чорта оно находыцца. САДОК м. Калгасны сад. У Садку у нас ростутъ слывки. САДОК м. Поле, сенажаць на месцы калгаснага сада. Горутъ цнлы дэнъ тыпэрыка в Садку. СГГНЭЕ н. Поле, сенажаць на месцы былога балота (да меліярацыі). Названа ад слова сітнык" - расліна, на якую багатым было балота. Сітнэе находыцца коло самых Фыдор. СОСОНКИ мн. Невялікі сасновы лес каля вёскі, за фермаю. Мы ходылы в Сосонки на горы. СТАРЭ СЫЛО. Частка вёскі. Раней - цэнтр вёскі. На Старым сылі мало зосталосо молодёжи, одни старый СТРУГ А ж. Канава. Мэжду Стругами добра зымля. СТРУКАЛЫШЭНЭ н. Сядзіба, а таксама поле вакол яе, якія раней належалі жыхарцы па мянушцы Струкалыха. На Струкачышэнэму цьма ростэ бырозок. СТУБЛО н. Рака Стубла. Мы и зовэм Канавою, рідко колы Стубло. СТУБСКЭ н. Былы хутар; цяпер поле, паша i лес, якія знаходзяцца за вёскаю Нячатава. Магчыма, утворана ад назвы ракі Стубла, якая працякае ў названым месцы. На Стубскому е паша, алэ там усэ коровы з 'йілы. СТЫКАВА ж. 1. Балота. В Стыкавы можна выш'ю накосыты. 2. Поле, сенажаць. У Стыкаву ходылы сіно робыты. СЫЛО н. Центральная частка вёскі (знаходзяцца ўсе адміністрацыйныя будынкі, крамы, кафэ). Усі люди на Сылі собралыса. ТОРФЯНЫКИ мн. Поле, створанае падчас меліярацыі на месцы тарфянога балота, а таксама на месцы лесу. На Торфяниках усэ в гэтом году поросло: i булъба, i буракы, i морква. ТРЭТЯ КУРЫЛКА. Частка лесу, размешчаная каля курылкі" (гл. ДРУГА КУРЫЛКА). До Трэтеі курылкі мы по гэтэй гразі ны добэрэмса
Дадатковыя словы
вышю
2 👁