Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
MIKPAT АПОНІМЫ БАМ м. Часовая палявая ферма ў летні перыяд, якая знаходзіцца далёка ад вёскі. Сыну, поідэм на Бамразом, поможэш корів доіты. БАБЫНА ГОРА. Узвышанае месца ў Нячатаўскім лесе, а таксама частка лесу, які знаходзіцца на тары i вакол яе. Паводле мясцовай легенды, на тары раней жыла злая баба-вядзьмарка. Пойшлы до Бабынэй горы, там богато яггд назбыраем, i далэко ны одходь, бо баба выскочытъ i соплямы тыбэ вэльмо обмажэ. БІР м. Вялікі змешаны лес, які знаходзіцца на памежжы Беларусі i Украіны. В Бір по козляки ходять, по білыі грыбы. БІЛАЯ ж. Поле на месцы былога хутара. Магчыма, назва звязана з колерам зямлі (пясчаная, светлая). На Білэй богато кому отбылы соткы. БІРКА ж. Частка лесу на месцы былога хутара. Думаю, шо трэба з 'іздыты на Бірку, хоть гэто вэлъмы ж далэко. БІРЫК i БІРЫЧ м. Поле, што знаходзіцца за хутарам селяніна Бірыка. Сразу за Бірычом кукуруза ростэ, а потом — Яныків ліс. БОЛОТО н. Балота Марочна, якое знаходзіцца на памежжы Беларусі i Украіны (в. Нячатава, в. Гарадная, в. Калоднае). Глянь, воны зное швэндалы в Болото по клюкву. БОЛОТО н. Частка вёскі, якая знаходзіцца ў нізкім месцы i аб'яднаная вуліцай Балотняя". На Болоты завсюды ны пройты ны проіхатьі, гразъ, ямкы. БОЛЬЩЦЭ н. Малое балота, прайшоўшы якое, можна трапіць у вялікае балота, у Марочню. Мы всэ врэмя гэцькалы в Болыццэ; тома вылыка клюква. ББІБКІВ САДОК. Былы хутар, які належаў селяніну па прозвішчы Быбко; цяпер поле з садам. Мы часто ідэм у лгс коло Быбкового садка. БЭРЭЗНЭЕ н. Былы хутар, цяпер сенажаць разам з дарогамі, канавамі, паша, поле. Гоньдіка богато було хуторів, i Бэрэзнэе, i Любора, i Дрытышынэ. ВАЛЬІ мн. Поле на месцы валоў, утвораных шляхам сцягвання карчоў, дрэў падчас меліярацыі. Малыны на тых Валах морэ було, а тыпэр там - однэ полэ, ягоды ныма дэ збыраты. ВОРОБЫНО н. Поле на месцы былога хутара. Чого назвыско Воробыно - ны знаю, зырно там сіялы, можэ, выроб 'ів богато було. ВЫТРОПНЭЕ н. Поле, сенажаць на месцы былога балота (пасля меліярацыі). Мы на Вытропному добру дялку сіна зкосылы. ГАЛІЦЫЯ ж. 1. Хутар у лесе, які знаходзіцца на мяжы з Украшай. (Названа ад Галіцыя - 'гістарычная назва заходне-ўкраінскіх i польскіх зямель у складзе імперыі Габсбургаў у канцы 18 - пач. 20 ст.'). На Галіцыі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаная
7 👁
 ◀  / 102  ▶