Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
ніхто шчэ жывэ. 2. Частка лесу, размешчаная вакол хутара. От поідэм на Галіцыю за грыбамы. ГОРА ж. Поле, паша на ўзвышшы. На Горі паша нычогая. ГОРА i НА ГОРІ ж. Частка вёскі, якая знаходзіцца на пясчаным узвышэнні. Наш дядько i наша баба жывуть на Горі. ГОРОДСК м. Частка вёскі, пабудаваная ў 80-90 гады 20 ст. на месцы старой часткі вёскі. Назва з'явілася ў апошнія 15 гадоў. Ёго дочка жывэ в Городку, у доміках, якраз коло садіка. ГОРОДЗНЬСКЭ н. 1. Лес, які знаходзіцца каля вёскі Гарадная. Поіхалы по грыбы в Городэньскэ. 2. Сенажаць, палі, што прымыкаюць да гэтага лесу. Аж в Городэнъскому сіно прышлосо робыты. ГОСЦЯ мн. Поле i лес на месцы былога балота (да меліярацыі). Мы ніколы пышком ходылы в Госця i косылы там вышэй, да ішчэ i зымою. ГОЗЭРО i ОЗЭРО н. Возера, створанае на месцы асушанай часткі балота Марочна, дзе раней здабывалі торф. (Афіц. вадасховіпіча Марочна; 1,9 км / 1,15 км). На Озэры людэй було до смутка, добрэ вс i отдохнулы. ГОЗЭРО i ОЗЭРО н. Нізкая мясцовасць на месцы былога возера, якое знаходзілася ва ўрочышчы Стыкава". На гэтом місці татары стоялі, іхніі коні выбылы ногамі зэмлю, там стало Гозэро. ГОРЫ мн. Частка лесу Хвойки", дзе знаходзяцца горкі" узвышаныя месцы. После Нового году мы ходылы на Горы, іздылы там на лыжах. ГРУДОК м. Паша паміж хатамі ў вёсцы, невялікае ўзвышанае месца, на якім расце прыродная трава. Люды вжэ повыганялы корів на Грудок. ДОМІКІ мн. Частка вёскі, дзе на месцы старых хат у 80 - 90 гады 20-га стагоддзя пабудаваны двух-, трохпавярховыя сучасныя дамы. Назва з'явілася ў апошнія 15 гадоў. Відно, шо в нас святок: yci Домікі попрыходылы на танцы. ДРУГА КУРЫЛКА. Частка лесу, размешчаная каля другой курылкі" - доміка для адпачынку ў лесе. Ягоды збыралы коло Другой курылкі. ДРУГА РЫБАЛКА. Частка лесу каля другога ад краю лесу вадаёма. (Паходжанне мікратапоніма звязана з невялікімі ляснымі вадаёмамі, у якіх можна лавіць рыбу). За Другую рыбалку мало хто йгздытъ, то там назбыралы i білых, i коз, i краснюків, i зэлэныц. ДРЫТЫШЫН м. Поле, сенажаць на месцы былога хутара. Моя бабка, мій батъко в войну жылы на хуторы, на Дрытышыну. ДУБКИ мн. Невялікі лес з маладых дубоў. Мусыть, бабок в Дубках назбыралы? ЗА КАНАВОЮ. Частка вёскі, якая разменгчана за ракою Стублаю (рэчку ў вёсцы называюць Канаваю). Заканавскыі - гэто тыі, шо жывуть За канавою
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

городс>к, зявілася
5 👁
 ◀  / 102  ▶