ГАНЬБА, ж. — 1) порицание, хула. Такую ганьбу на яе навялі! (Асіпова, Аз. р.); 2) недостаток. Што у твайго каня за ганьба? (Гайдукі, Сур. р.).
ГАНЬБІЦЬ, дзс. — порицать хулить. Маю дачку на нет ганьбяць (Сухарукава, Аз. р.). Пар. ганіць.
ГАНЯЦЬ, дзс. — 1) гонять. На што каня ганяеш? (Лужасна, Куз. р.); 2) окучивать. Сягодня ганяў картошку (Застарыньне, Беш. р.); 3) пасти. Работа якая — толькі скот ганять (Гарадок, Гар. р.).
ГАПЛІК, а, м. — крючек для застегивания. У кохту ушылі гаплік (Сухарукава, Аз. р.). Пар. аплік.
ГАРА, ж. — 1) гора, возвышенность. Узьехалі на гару. (Навікі, Віц. р.). С тэй гарушкі далёка відаць зялёны лес (Чарніца, Лёз. р.); 2) чердак. Венікі на гаре вісяць (Навікі, Віц. р.).
ГАРАВАТКА, ж. — холмик. Пасярод поля гараватка (Аськершчына, Беш. р.).
ГАРАВАЦЬ, дзс. — горевать, бедствовать. Лепі ня жыць, чым гэдак гаруваць (Шапурава, Сур. р.).
ГАРАВЫ — горный. Мая сястра на гаравым полі мучыцца (Навікі, Віц. р.).
ГАРАДЗІШЧА, н. — городище. Лі гарадзішча каровы ходзюць (Шапурава, Сур. р.)
ГАРАДЗІЦЬ, дзс. — 1) городить, огораживать. Трэба гарадзіць сад (Ісачкава, Аз. р.); 2) говорить небылицу, явно плутовать, лгать. Гаворыць, як гародзіць (Оўсішча, Сен. р.).
ГАРАДЗЬБА, ж. — огораживание. Многа гарадзьбы сёлета (Кузьміно, Сен. р.).
ГАРАХВІНЫ, ж. — гороховая солома. Дай каню гарахвін! (Пустынкі, Сен. р.).
ГАРАЧКА, ГАРУЧКА, ж. — тиф Typhus; горячка. Матка захварэла на гарачку (Асінаўка, Беш. р.). Кабц ябе гаручка запаліла! (Аляхнова, Сен. р.).
ГАРАЧЫ — жаркий. Учора быў гарачы дзень (Шыпы, Сен. р.).
ГАРБАТА, ж. — чай. Мне налілі шклянку гарбаты (Мамойкі, Беш. р.).
ГАРБЕЦЬ, дзс. — становиться сутулуватым от усидчивой работы. Гарбеіць над работаю, а на што яму? (Сураўні, Сір. р.).
ГАРБУЗ, а, м. — тыква. Cucurbita Pepo L. Гарбузы содзяць на краю гряды (Навікі, Віц. р.).
ГАРБУЗОВЫ — тыквенный. Гарбузовых бубуроў дай сьвіньням (Раманаўка, Сен. р.).
ГАРБУЗОЎНІК, у, м. — тыквенная ботва. Увесь гарбузоўнік у гародзе коні патапталі (Сянно, Сен. р.).
ГАРБУН, а, м. — горбун, горбатый. У нашай вёсцы ёсьць гарбун (Санікі, Беш. р.).
ГАРБЫЛЬ, я, м. — холм, бугор. З гарбыля ўсё відаць (Навікі, Віц. р.).
ГАРГАРА, ж. — сварливая женщина. З гэтаю гаргараю ня збрэшышся (Машчоны, Сен. р.).
ГАРГАЧ, а, м. — бульон. Улі мне гаргачу (Грынькі, Гар. р.).
ГАРДА — гордо. Новы старшыня сусім ні гарда абходзіцца (Сянно, Сен. р.).
ГАРДЫ — гордый. А які-ж ты гарды! (Чашнікі, Чаш. р.).
ГАРЭЗАВАЦЬ дзс. — шалить, Досыць ужо вам гарэзаваць (Мікалаёва, Куз. р.).
ГАРЭЙ — хуже. Чужая хата гарэй ката (Вышадкі, Меж. р.).
85 👁