Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ГАМЗАЦЬ, дзс. — в нос говорить, гугнивить. Не гамзі ты, а кажы выразна (Сянно, Сен. р.). ГАМЗУН, а, м., ГАМЗАТЫ— косноязычный, гугнивый. Гамзун — чалавек, што нячыста гаворыць (Зямковічы, Сен р.). У нас на сяле ёсьць адзін гамзаты (Селядцова, Беш. р.). ГАМЛЯЧКА, ж.—телега на железном ходу в виде люльки. Папрасі ў яго гамлячку зьездзіць за бульбай (Спасская, Cip; р.}. ГАМОН— конец, пропало. Зрэзаў бірвяно i гамон (Санікі, Беш. р.). Г А М ОН К А, ж. — разговор. Адыйдзі ты з сваёю гамонкаю (Куцькава, Сен. р.). ГАН, у, м.~ недостаток. Купляй— ніякага гану ў коніка няма (Сянно, Сен. р.) Пар. загана. ГАНАК, а, у, м. — крыльцо, Вецер веіць, сонца грэіць, я на ганачку стаю (Сукрэмна, Сен. р.), ГАНАРОВЫ — гордый, кичливый. Наш старшына дужа быў ганаровы (Сянно, Сен. р.). ГАНАРЫ СТЫ — 1) спесивый. Наш начальнік ганарысты (Лужасна, Куз. р.); 2) с норовом. Але такая ганарыстая наша кабыла! (Оўсішча, Сен. р.). Г А Н А Ч К А, ж. — ступенька лестницы. Мы ўдваіх схадзілі па ганачкам (Сянно, Сен. р.). ГАНАШ Ы ЦЬ, дзс.— 1) спешно приготавливать. Ганашы скарэй поле (Стралкі, Беш. р.); 2) торопить. Габрусь ганашыць малаціць (Дзямешкавічы, Віц. р.); 3) спешить. Мікіта, ганашы, а то кашу зьядзём (Чарнагосьці, Беш. р.). Г А Н Д А ЛЬ, ю, м. — торговля. Сягодня ідзе добры гандаль (Гарывецк, Сен. р.). ГАНДЛЕЎШЧЫК, а, ў.— торговец, спекулянт. Прыехаў ужо ў дзярэўню гандлёўшчык (Застадольле, Сен. р.). ГАНДЛЯВАЦЬ, Ззс,—торговать. Жыды гандлююць — тым i жывуць (Баркова, Куз. р.). ГА Н Д Л Я Р, а м. — торговец. Гандлярызачынілі крамы (Бешанкавічы, Беш. р.). ГАНЕБНІК, а, м. — негодник. Гэты ганебнік згубіў майго каня (Вейна, Сен. р.). ГАНЕБНЫ— 1) навязчивый, неприятный. Гэта ганебная праца (Копцевічы, Чаш. р.); 2) противный. Ганебнае дзела ты зробіў (Марчонкі, Сур. р). Г А Н Д З Ю Р Ы Ц Ь, дзс.—вести пустой разговор. Досіць табе гандзюрыць! (Сьвярдлы, Беш.р.). ГАНІЦЬ, дзс. — поносить хулить. На што ганіць чалавека? (Бешанкавічы, Беш. р.). ГАНОК, а м.— плот. Па рацэ гнал! ганок (Ганкавічы, Беш. р.). Міхась пагнаў ганкі ў Рыгу (Стралкі, Беш. рЛ. ГАНУС, ГЭНУС, y, м.—~ анис. Pimpinella Anisum L. Купіла на 5 кап. ганусу (Вядрэнь, Чаш. p.). ГАНЧАК, a, м.— гончая собака. Андрэй купіў ганшака (Дзямідавічы, Чаш. p.). ГАНЧАР, a, м. -— гончар. Пойдзем да ганчара за гарнушкамі (Азярэцк, Сен. p.). Г А Н Ч А Р Н Я, ок. - — гончарная мастерская. Я пайду ў ганчарню (Берасьні.Беш.p.). ГАНЧЭЙ—быстрее. Трэба была ганчэй ехаць (Бешанкавічы, Беш. p.). Г А Н Ш Ч Ы К, a, м. — человек ведущий плоты по реке. Гэта ганшчыкі варочаюцца дамоў (Храпавічы, Куз. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўжа
14 👁
 ◀  / 394  ▶