ГАМЗАЦЬ, дзс. — в нос говорить, гугнивить. Не гамзі ты, а кажы выразна (Сянно, Сен. р.).
ГАМЗУН, а, м., ГАМЗАТЫ — косноязычный, гугнивый. Гамзун — чалавек, што нячыста гаворыць (Зямковічы, Сен. р.). У нас на сяле ёсьць адзін гамзаты (Селядцова, Беш. р.).
ГАМЛЯЧКА, ж. — телега на железном ходу в виде люльки. Папрасі ў яго гамлячку зьездзіць за бульбай (Спасская, Сір. р.).
ГАМОН — конец, пропало. Зрэзаў бірвяно і гамон (Санікі, Беш. р.).
ГАМОНКА, ж. — разговор. Адыйдзі ты з сваёю гамонкаю (Куцькава, Сен. р.).
ГАН, у, м. — недостаток. Купляй — ніякага гану ў коніка няма (Сянно, Сен. р.) Пар. загана.
ГАНАК, а, у, м. — крыльцо. Вецер веіць, сонца грэіць, я на ганачку стаю (Сукрэмна, Сен. р.),
ГАНАРОВЫ — гордый, кичливый. Наш старшына дужа быў ганаровы (Сянно, Сен. р.).
ГАНАРЫСТЫ — 1) спесивый. Наш начальнік ганарысты (Лужасна, Куз. р.); 2) с норовом. Але такая ганарыстая наша кабыла! (Оўсішча, Сен. р.).
ГАНАЧКА, ж. — ступенька лестницы. Мы ўдваіх схадзілі па ганачкам (Сянно, Сен. р.).
ГАНАШЫЦЬ, дзс. — 1) спешно приготавливать. Ганашы скарэй поле (Стралкі, Беш. р.); 2) торопить. Габрусь ганашыць малаціць (Дзямешкавічы, Віц. р.); 3) спешить. Мікіта, ганашы, а то кашу зьядзём (Чарнагосьці, Беш. р.).
ГАНДАЛЬ, ю, м. — торговля. Сягодня ідзе добры гандаль (Гарывецк, Сен. р.).
ГАНДЛЕЎШЧЫК, а, м. — торговец, спекулянт. Прыехаў ужо ў дзярэўню гандлёўшчык (Застадольле, Сен. р.).
ГАНДЛЯВАЦЬ, дзс. — торговать. Жыды гандлююць — тым і жывуць (Баркова, Куз. р.).
ГАНДЛЯР, а, м. — торговец. Гандляры зачынілі крамы (Бешанкавічы, Беш. р.).
ГАНЕБНІК, а, м. — негодник. Гэты ганебнік згубіў майго каня (Вейна, Сен. р.).
ГАНЕБНЫ — 1) навязчивый, неприятный. Гэта ганебная праца (Копцевічы, Чаш. р.); 2) противный. Ганебнае дзела ты зробіў (Марчонкі, Сур. р.).
ГАНДЗЮРЫЦЬ, дзс. — вести пустой разговор. Досіць табе гандзюрыць! (Сьвярдлы, Беш. р.).
ГАНІЦЬ, дзс. — поносить хулить. На што ганіць чалавека? (Бешанкавічы, Беш. р.).
ГАНОК, а, м. — плот. Па рацэ гналі ганок (Ганкавічы, Беш. р.). Міхась пагнаў ганкі ў Рыгу (Стралкі, Беш. р.).
ГАНУС, ГЭНУС, у, м. — анис. Pimpinella Anisum L. Купіла на 5 кап. ганусу (Вядрэнь, Чаш. р.).
ГАНЧАК, а, м. — гончая собака. Андрэй купіў ганшака (Дзямідавічы, Чаш. р.).
ГАНЧАР, а, м. — гончар. Пойдзем да ганчара за гарнушкамі (Азярэцк, Сен. р.).
ГАНЧАРНЯ, ж. — гончарная мастерская. Я пайду ў ганчарню (Берасьні, Беш. р.).
ГАНЧЭЙ — быстрее. Трэба была ганчэй ехаць (Бешанкавічы, Беш. р.).
ГАНШЧЫК, а, м. — человек ведущий плоты по реке. Гэта ганшчыкі варочаюцца дамоў (Храпавічы, Куз. р.).
83 👁