ВЫЧАСАВАЦЬ, дзс.—выждать. Вычасавалі ткі сваю чаргу (Лужасна, Куз. р.)
ВЫЧАСАЦЬ, дзс. — вытесать. Вычасаў сабе зьдзесь балькі (Лятоўшчына, Куз. р.).
ВЫШАЙ — выше. Вышый ня лезь—скінешся (Гайдукі, Сур. р.).
ВЫШЭЎКА, ж.—вышивка, вышивание. Каўнер сарочкі пакрыт вышэўкамі (Дзямідавічы, Чаш. р.).
ВЫШЭЦЬ, дзс. — становиться выше. Наш топіль усё вышэіць (Карма, Куз. р.).
ВЫШКІ, ж.—чердак. Я палезу на вышкі (Бешанкавічы, Беш. р.).
ВЫШМУЛЬЦАВАНЫ,—вытертый, лоснящийся, запятнанный. Ён дужа вышмульцаваны (Беліца, Сен. р.).
ВЫШЧАРЫЦЬ, дзс.—оскалить. Сабака вышчарыла зубы (Кузьміно, Сен. р.).
ВЫШЫКАЦЦА, дзс. — понемножку высыпаться. Мяшок з мукой ужо вышыкаўся (Беліца, Сен. р.).
ВЯДОМА—известно. Мне гэта старана добра вядома (Татаркі, Сір. р.).
ВЯДОМЫ—известный. Вядомы лік яго—ня хопіць (Бабінічы, Віц. р.).
ВЯДРО, н. — ведро. Прынясі вядро вады (Ісачкава, Аз. р.).
ВЯЗ, а, м.—перекладина в санях соединяющая «капылы» (гл.) полозьев. Вяз новы нада зробіць (Марчонкі, Сур р.).
ВЯЗАЦЦА, дзс. — вязаться, лезть. Чаго ета ён ка мне вяжыцца? (Міхалі, Куз. р.).
ВЯЗАЦЬ, дзс—вязать. Яна ўжо ладна вязець карункі (Зямковічы, Сен. р.).
ВЯЗЁНКА, ж. — вязаный платок. Надзень вязёнку, бо сягодня вецер вялікі (Забор'е, Сен. р.).
ВЯЗІНА, ж.—вяз. Ulmus effusa Villd, U. compestris L. Вязіна на адскоцы расьцець (Лужасна, Куз. р.).
ВЯЗКА, ж. — связка чистого льна. Я начысьціла пяць вязак лёну (Бабінічы, Віц. р.).
ВЯЗЬ, ж.—1) связь. Снапы маей вязі крэпкія (Лужасна, Куз. р.); 2) вязкое болото. Мінай вязь, а то ня выедзеш (Госьміра Сен. р.).
ВЯЗЬМО, н.—жгут из соломы, для связки снопов и других предметов. Вязьмо парвалася і сноп рассыпаўся (Александрова, Гар. р.).
ВЯЗЬЦІ, дзс. — везти. Вязець табе, як упопленьніку (Шыпы, Сен. р.). Вязе бярно (Лужасна, Куз. р.).
ВЯДЗЕЦЦА, дзс.—ведется, принято. У нас так ужо вядзецца (Селядцова, Беш. р.).
ВЯДЗЬМАК, а, м. — колдун. Страшна гаварыць з ведзьмаком (Лучкі, Віц. р.).
ВЯКАЦЬ, дзс.—повторять, издавать звук «вяк». Ат, ты толькі вякаешь адно і тожа (Гравы, Сен. р.).
ВЯЛІКДЗЕНЬ, я, м., ВЯЛІКАДНЕ, н.—Пасха. Ваша Вялікадне прыпала з нашым, але-ж у нас, з флакамі, людзей больш (Вядрэнь, Чаш. р.). Вялікдзень ідзець—нечага адзець (Бароўка, Сен. р.).
ВЯЛІКІ—большой. Вялікі горад Віцебск (Бабінічы, Віц. р.).
ВЯЛІКОДНЫ,—пасхальный. У вялікодны дзень грымеў гром (Доўгае, Беш. р.).
ВЯЛЬМАВАЦЬ, дзс.—угощать. Мар'я вяльмуіць свайго брата (Мамойкі, Беш. р.).
ВЯНЕЦ, а, м.—1) четыре бревна врубленные концами одно в другое в виде сруба. Мая хата на 12 вянцоў (Навікі, Віц. р.);
87 👁