ВЫРАЗАЦЬ, дзс.—вырезывать. Я выразаў лоўкі дубец (Асінаўка, Беш. р.).
ВЫРАЗНА—отчетливо, выразительно. Кажы выразна, ні гамзай (Расна, Сен. р.).
ВЫРАЙ, ю, м.—юг, куда птицы улетают зимовать. Ужо птушкі з выраю лятуць (Астроўна, Віц. р.).
ВЫРАКАЦЦА, дзс.—отрекаться. Яна выраклася ўсяе свае радні (Марчонкі, Сур. р.).
ВЫРАСТАЦЬ, ВЫРАСЬЦІ, дзс.—вырастать, вырость. Ніхай-тку ён вырасьціць (Яноўшчына, Беш. р.).
ВЫРАТАВАЦЬ, дзс. — спасти от опасности. Чуць выратавалі яе з пажару (Дабрамысьль, Лёз. р.).
ВЫРЫВАЦЬ, ВЫРВАЦЬ, дзс.—выривать, вырвать. Дзеўкі! хто вырваў тамацька дубчык? (Чараўкі, Сен. р.).
ВЫСАДКІ, ж.—семенные огородные овощи. Мае высадкі сёліта прапалі (Халамер'е, Аз. р.).
ВЫСАДЗІЦЬ, дзс.—1) высадить. Высадзілі ўсю дарогу бярозкамі (Лужасна, Куз. р.); 2) выбить. Высадзіў балонку ў вакне (Расна, Сен. р.)
ВЫСАЧЫНЯ, ж.—высота, вышина. У горадзі дамы бальшыя, а высычыня такая, што шапка з галавы ляціць (Рыбчына, Сір. р.).
ВЫСЕЛІЦЬ, дзс.—перевести на жительство в другое место, выселить. Іх скарэй нада выселіць (Храпавічы, Куз. р.).
ВЫСЕРБАЦЬ, дзс.—выхлебать. Ён высербаў крупеню (Зямковічы, Сен. р.).
ВЫСЕЎКІ, ж.—отруби. Высеўкі ты ня кідай (Храпавічы, Куз. р.).
ВЫСЕЧ, дзс.—вырубить. Мох высеклі—перавядуцца цяпер і птушачкі нашы (Яноўшчына, Беш. р.).
ВЫСІЛЕНЫ—истощенный. Зусім высіленыя хлопцы ў вас (Лужасна, Куз. р.).
ВЫСІЛЯЦЦА, дзс.—брать сверх сил, истощаться в силе. Высіляецца дарма над гэтаю касьбою (Лужасна, Куз. р.).
ВЫСКАЛІЦЬ, дзс. — оскалить. Выскаліў зубы, як зьвер (Ульлянавічы, Сен. р.).
ВЫСКАРКІ, аў, ж.—внутреннее топленое сало. Выскаркамі запраў кашу (Віраўляны, Гар. р.).
ВЫСЛАНЕЦ, а, м.—ссыльный. Тады ўсе высланцы вярнуліся (Лужасна, Куз. р.).
ВЫСМАЖАНЫ—выжаренный. Высмажаная і бараніна нясмашная (Буднікі, Беш. р.).
ВЫСМАКАВАЦЬ, дзс.—выбрать по вкусу. Высмакаваў жа сабе, абязурнік, яблынку (Горбава, Лёз. р.).
ВЫСМАКТАЦЬ, дзс.—высосать. Усё высмактаў і мне не пакінуў (Азярэцк, Сен. р.). Высмыктыў ты зь міне ўсё! (Навікі, Віц. р.).
ВЫСМАРГНУЦЬ, дзс.—выдернуть. Высмаргні гэту травіцу (Астроўна, Віц. р.).
ВЫСЫПАЦЦА, дзс.—1) высыпаться. Жыта з меха высыпалася (Забор'е, Сен. р.); 2) колоситься. Жыта дзьве нядзелі высыпаецца (Сукрэмна, Сен. р.).
ВЫТАБАНІЦЬ, дзс. — выпросить. Ён вытабаніць пасьледні грош (Лук'янова, Сен. р.).
ВЫТАЧКІ, ж.—отруби. У муцэ шмат вытачак (Янкі, Беш. р.). Пар. высеўкі.
ВЫТВАРАЦЬ, дзс. — шалить, выдумывать. Ты толькі вытвараеш (Стрэлкі, Беш. р.).
ВЫТКАЦЬ, дзс. — выткать, соткать. Я выткала сабе новы андрак (Зямковічы, Сен. р.).
ВЫТОРКІВАЦЬ, дзс.—высовывать. Хуць носа з хаты ня высторкавай (Пяцігарск, Беш. р.).
79 👁