дома. Вуткі пялёхаюцца ў выгарцы за хатай (Старына, Беш. р.).
ВЫГАРНУЦЬ, дзс.—выгрести. Выгарні жар з печы (Азярэцк, Сен. р.).
ВЫГБАЦЬ, дзс.—выгнуть. Выгбаў харошэй лук (Лужасна, Куз. р.).
ВЫГЛЯД, у, м.—наружность. Плахей яе выгляд (Сянно, Сен. р).
ВЫГЛЯДАЦЬ, дзс.—высматривать. Мальцы выглядаюць, дзе дзеўкі (Гарадок, Гар. р.).
ВЫГЛЯДЗІНЫ, ж.—смотрины. Жаніх паехаў ў выглядзіны (Ст. Беліца, Сен. р.).
ВЫГРАБАЦЬ, ВЫГРАБЦІ, дзс.—выгребать, выгресть. З печы выграблі попел (Краснае Сяло, Сен. р.)
ВЫГУКАЦЬ, дзс.—вызывать. Ідзі выгукаць людзей на сход (Госьміра, Сен. р.).
ВЫДАЛЯЦЬ, ВЫДАЛІЦЬ, дзс.—удалять, удалить. Выдаль вэжгар з хаты (Лужасна, Куз. р.).
ВЫДАТАК, у, м.—выдача, расход. На выдатак капейкі няма (Сянно, Сен. р.).
ВЫДАТНЫ—выдающийся. Го! мой канёк выдатны (Лужасна, Куз. р.).
ВЫДАЧА, ж.—сдача, Ці дасі ты мне выдачы з пяцёркі (Гарадок, Гар. р.).
ВЫДЛЫЖ—1) вдоль. Мер разы ня ўпоперак, а выдлыж дарогі (Абрэзкава, Сен. р.); 2) сверх меры. Выдлыж меры і бульбы есьці ня можна, пуза не зварыць (Ліпна, Сен. р.).
ВЫДУМЛЯЦЬ, дзс.—выдумывать. Выдумляе непатрэбнае (Цярбяшова, Куз. р.).
ВЫДУШАНЫ—выдохшийся. Выдушаны ён прышоў да хаты (Дзямідавічы, Чаш. р.).
ВЫЕНЧЫЦЬ, дзс.—вымучить, вымолить. Сымон, ходзячы да старшыні, выенчыў сабе кусок зямлі (Машкі, Сен. р.).
ВЫЕСЬЦІ, дзс.—выесть, с'есть. Няхай табе крук вочы выесьць! (Краснае Сяло, Сен. р.). Прышлося выясьці усё (Лужасна, Куз. р.).
ВЫЖАЛ, а м.—гончая собака. Ад гэтага выжлы нічога не схаваеш (Сукрэмна, Сен. р.).
ВЫЖАЎЦІЦЬ, дзс.—окрасить желтой краской. Выжаўціў бяду і зусім няпрыгожа ў людзі ехаць (Лужасна, Куз. р.).
ВЫЖЫВАЦЬ, ВЫЖЫЦЬ, дзс.—оставаться, остаться живым. Так пабілі, што чуць выжыў (Лужасна, Куз. р.).
ВЫЗВАЛЯЦЬ, ВЫЗВАЛІЦЬ, дзс.—освобождать, освободить; выручать. Трэба яго вызваліць (Кузьміно, Сен. р.).
ВЫЗЛАЧАЦЬ, ВЫЗЛАЦІЦЬ, дзс.—золотить, вызолотить. Вызлаціў ложкі ўчора ў Віцебску (Лужасна, Куз. р.).
ВЫДЗЕР, а, м.—жир от внутренностей. Па чом прадаецё выдзер? (Балдыкова, Аз. р.).
ВЫДЗІМАЦЬ, дзс.—выдувать. Выдзьмі агонь, а то у хаце нічога ня відна (Міхалі, Куз. р.).
ВЫДЗІРАЦЬ, ВЫДРАЦЬ, дзс.—1) вырывать, вырвать; вытаскивать. З гэтай багны кожны дзень трэба выдзіраць коні (Азярэцк, Сен. р.); 2) лечить шептаньем. Як выдралі яму сьцень, дык ён тады й палепшаў (Вейна, Сен. р.).
ВЫЙМАЦЬ, дзс.—вынимать. Выймай, дачушка, чугун з печы (Пятніцкая, Беш. р.).
ВЫЙЦІ, дзс.—1) выйти. Выйдзі на вуліцу і паглядзі, што робіцца (Сен. р.); 2) выйти в смысле израсходоваться. Вышла яшная мякіна (Нов. Сяло, Беш. р.).
81 👁