Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ВЫКАЗКА, ал?.—выдача, донос. Каб ні яго выказка— нічога-б ня было (Лужасна, Куз. р.). ВЫКАЗВАЦЦА, дзс. —высказываться. Я ня буду выказвацца (Гарадок, Гар. р.). ВЫКАЛАЦІЦБ, дзс.— вытрясть. Снапы выкалацілі добра (Лужасна, Куз. р.). ВЫКАНАЦЬ, дзс.— исполнить. Раз абяцаў, дык выканаець— недзе дзенецца (Лужасна, Куз.р.). ВЫКАПАЦЬ, дзс. j— вырыть. Выкапай на агародзе яму (Оўсішча, Сен. р.). ВЫКАРХІВАЦБ, дзс.— откашливать. Выкархівай хутчэй—-лягчэй будзець (Лужасна, Куз. р.). ВЫКАСАВАЦЬ, дзс.—вычеркнуть. Выкасуйце, яго, боён хворы i ня будзе хадзіць (Стаішча, Чаш. р.). В Ы К А Ц І Ц Ц А, дзс.—1) выкатиться. Завязаўся ў мех ды выкаціўся (Лужасна, Куз. р.); 2) вывестись. Сядзела курыца ладна, а выкацілася усяго толькі чатыры пісклёнкі (Запрудзьдзе, Сен.р.). ВЫКІДАЦЬ, ВЫКІНУЦЬ, дзс — выбрасывать, выбросить. Выкінь толькі, тады дам табе! (Доўжа, Куз. р.). ВЫКІДЫШ, а, м. — выкидыш, аборт. Жанчына зробіла выкідыш (Бабінічы, Віц. p.). ВЫКЛАДАЦЬ, две.—1) преподавать, учить. Аетыпрысадзісты, выкладаець нешта ў іх там, у школе (Лужасна, Куз. р.); 2) выкладывать. Выкладай быстранак з торбы (Храпавічы, Куз. р.). ВЫКЛІНАЦЬ, Эзе.—проклинать. Як пачала яна выклінаць свайго мужыка, дык аж сумна слухаць (Лужасна, Куз. р.). В Ы К Р А Д А Ц Ь, ВЫКРАСБЦІ, дзс.—выкрадывать, выкрасть. Так якы увесь авёс у мяне i выкралі (Лужасна, Куз. р.). ВЫКРУНТАС, а, м.—кривуль. Дарога ідзе выкрунтасам (Тараскі, Чаш. р.). ВЫКУПКА, ж. — выкуп (действие). Пакульёнробіўвыкупку— грошы ў яго i ўкралі (Лужасна, Куз. р.). ВЫЛАЗІЦЬ, ВЫЛЕЗБЦІ, две.— вылезаць, вылезть. Каб з цябе вантроб'я вылезла! (Каменка, Сен. р.). ВЫЛАЯЦЬ, дзс.—выругать. За гэта яго трэба вылаяць (Дзярэўня, Чаш. р.). ВЫЛЕГЧАЦЬ, дзс. — выхолостить. Жарабка вылегчаў—не на чым пакуль што i ехаць (Лужасна, Куз. р.). ВЫЛЕЧВАЦБ, дзс.—вылечивать. Ён вылечвае ад усіх хвароб i нават ад рожы, трасцы (Шаркі, Куз. р.). ВЫЛІЦБ, дзс.— вылить. Вылі ваду ў начоўкі(Красьніца, Чаш.р.). ВЫЛІЧЫЦБ, дзс. — высчитать. Выліч колькі я табе доўжэн (Доўжа, Куз. р.). ВЫЛ У ПАК, а, м. —франт. Ах ты, вылупак бяздушны! (Луб'ева, Аз. р.). ВЫЛУПКА, ж. — франтиха. Адзелася, як вылупка якая (Сухарукова, Аз. р.). ВЫЛУПЛІВАЦЦА, дзс.—1) вылупливаться, вылезать из скорлупы. Вуцяняты ўжо вылупіліся (Лужасна, Куз. р.); 2) наряжаться. Вылупіцца заўзёгды, як куды ісыді (Гравы, Сен. р.). ВЫЛУШЧЫЦЬ, дзс. — вылущить. Мы вылушчылі ўвесь боб (Сянно, Сен. р.). ВЫМАВІЦБ, дзс.—выговорить. Ляжыць—ня можа слова вымавіць (Раманаўка, Сен. р.). ВЫМАГАЦЬ, две. — вымогать, требовать. Усё вымагаіць i выВіцсоскі краевы сдоўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вантробя, віцсбскі, лубева
8 👁
 ◀  / 394  ▶