Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ВЕТЛЫ—вежливый. Ветлы ён (Бель, Выс. р.). ВЕТРАНІЦА, ж,— 1) ветряная мельница. За ракой ёсьць ветраніца (Селядцова, Беш. р.); 2) подшивная доска у края крышы. Ветраніца адарвалася (Казьяны, Cip. Р-). ВЕТРЫЦЬ, дзс.— 1) проветривать. Адзежу пара ветрыць (Лужасна, Куз. р.); 2) проветривать, веять ветром. Гэта з пылам— нада ветрыць (Карма, Куз. р.). ВЕХАЦЬ, я, м. — мочалка, тряпка или соломенный пучок, которым моют посуду, столы и т. п. Вазьмі ў лазьню вехаць (Пустынкі, Сен. р.). ВЕЦЕР, у, м.— ветер. Вецер адчыніў варота (Рудня, Аз. р.). ВЕЧ АР, у, м.—вечар. Вечар быў ціхі й цёплы (Асінаўка, Беш. р.). ВЕЧАРЭЦЬ, дзс. — наступать вечеру. Гані дамоў—ужо вечарэіць (Ястрабы, Куз. р.). ВЕЧАРУШ КІ, ж. — посиделки в деревне вечером. Учора ў Пятрака былі вечарушкі(Пустынкі, Сен. р.). ВЕЧАРЫНЫ, ж.—канун, начало свадьбы. У суботу лачнём вечаріны (Асіпова, Аз. р.). ВЕЧАРЫНКА, ж.—вечеринка. Пойдзем у Камоскі на вечарынку (Бешанкавічы, Беш. р.). Ці будізць сягоньні вічарынка? (Чараўкі, Сен. р.). ВЕЯ, ж.— метель с ветром. У такую вею лучшы ня едзь (Азярэцк, Сен. р.). ВЕЯЦЬ, дзс.—веять, дуть. Вецір вейць, пясок сейць, кал i пясок ня ўзойдзіць i кроў ня пойдзіць (Маскаленкі, Беш. р.). ВЭБЛАМ — совершенно, окончательно. Вэблам забылася пра гэта (Капланы, Сен. р.). ВЭЖ ГАР, зб. — орава ребятишек. Вон из хаты, што вам тут нада вэжгар? (Гарбузы, Сен.р.). ВЭДЗГАЦЦА, дзс.—пачкаться. Досыць табе вэдзгацца над міскай ў(Бешанкавічы, Беш. р.). ВЁСКА, ж. — деревня. Наша вёска малая (Шыпы, Сен. р.). ВІДАВОЧНА—видимо, наглядно. Яна відавочна марнеіць (Селядцова, Беш. р.). ВІДАЦЦА, дзс. — встречаться. Яна i з Васілём часта відаіцца (Лужасна, Куз. р.). ВІДАЦЬ—видно. Ня відаць нікога (Стаішча, Чаш. p.). Відаць, што так (Азярэцк, Сен. p.). ВІДЭЛЕЦ, a, м., ВІДЭЛКА, ВІДЭЛЬЦА, ж., ВІДЗЕЛЕЦ, а, м.вилка. Памый відэлец (Застарыньне, Беш. p.). Бяры відэльцы i еш яешню (Спасская, Cip. p.). Я відэльцай брала мяса (Пушкары, Сен. p.). Падай відзельцы (Мікалаёва, Куз. p.). Падай відэлку (Лагавая, Аз. p.). ВІДЗЕНЬНЕ, «. — лицо. Ударыл! мяне па відзеньню (Сялец, Чаш. p.). ВІДНЕЦЬ, дзс. — рассветать. Ужо віднеець, скора i дзень настанець (Вейна, Сен. p.). ВІКЛЯ, ж. — тонкий конец жерди торчащий из неоконченной крыши низкой, холодной постройки. Павесь на віклю (Доўгае, Беш. р.). ВІЛАШНІК, а, м. — 1) палка, на которую насажен ухват. Як дам я табе вілашнікам па галаве, так будет ведаць (Навасёлкі, Куз. р.); 2) уголок у печки, где с т о ят ухваты и др. принадлежности кухни. Пастаў у вілашнік (Замошша, Сен. р.). ВІЛКІ, ж.— ухват. Ты ж вілкамі вазьмі цугун (Нов. Сяло, Беш. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

відавочна—вйдймо
10 👁
 ◀  / 394  ▶