ВАРЭНЬНЕ, н.—варенье. Варэньне варуць з вішань, сьліў, малін, брусьніц, суніц і смарод (Альшанікі, Беш. р.).
ВАРОНА, ж.—ворона. Corvus cornix L. Бывала і варона кукавала, а цяпер і зязюля ні кукуець (Ісачкова, Аз. р.).
ВАРОТЫ, н.- ворота. Зачыні вароты, бо ад сьвіньней адбіцца ня можна (Забор'е Сен. р.).
ВАРОЧАЦЦА, дзс. — возвращаться. Ужо было цёмна, як яварочаўся дамоў (Пустыр, Сір. р.).
ВАРОЧАЦЬ, дзс. — 1) возвращать. Трудна варочаць пазычанае (Казьяны, Сір. р.); 2) переворачивать. Надаць іці сена варочаць (Лужасна, Куз. р.).
ВАРСАВАТЫ—с крапинками. Сёліта яблыкі варсаватыя (Доўгае, Беш. р.).
ВАРТА, ж. — стража, караул. І варта хадзіла, а Зьмітру абабралі (Сянно, Сен. р.). Мы хадзілі на варту па чарзе (Сяркуці, Сен. р.).
ВАРТА—1) стоит. Ня варта туды хадзіць (Стаішча, Чаш. р.). Гэта карова ня варта сотні (Зямковічы, Сен. р.); 2) годна. Куды варта твая вопратка? (Пушкары, Сен. р.); 3) достойна. Яна гэтага і варта (Рыбчына, Сір. р.); 4) по делом. Варта яму ніхай ня будзе такім (Оўсішча, Сен. р.).
ВАРТАВАНЬНЕ, н. — карауленье. Не пакладайся на вартаваньне етых блазнаў (Лужасна, Куз. р.).
ВАРТАВАЦЬ, дзс.—сторожить, караулить. Сёньня пайду вартаваць сваю паласу з жытам (Косы, Віц. р.).
ВАРТАЎНІК, а, м. — сторож. Вартаўніком гэту ноч быў Іван (Зямковічы, Сен. р.).
ВАРТЫ—достойный. Сымон—варты чалавек (Пустынкі, Сен. р.). Ён яе варты (Лужасна, Куз. р.).
ВАРУШЫЦЦА, дзс. — шевелиться. Кінь варушыцца—ні мяшай! (Доўжа, Куз. р.).
ВАРУШЫЦЬ, дзс.—ворошить. Мы варушылі віку (Лужасна, Куз. р.).
ВАРХА, ж.—веялка. Дай мне вархі зьвеіць жыта (Варонькі, Сір. р.). Пар. арфа.
ВАРХАВАЦЬ, дзс.—веять. У Пётры авёс вархуюць ужо трэці дзень (Заазер'е, Сен. р.). Пар. арфаваць.
ВАРХАЛ, у, м.—шум, содом. Паднялі вархал, хоць вушы затыкаў ды й сам уцякай (Ст. Беліца, Сен. р.).
ВАР'ЯТ, а, м. — сумасброд, сумасшедший. Абыйдзі лепш етага вар'ята (Сянно, Сен. р.).
ВАРЫВА, н. — 1) огородные овощи. Пудоў з 20 варыва сабралі (Азярэцк, Сен. р.); 2) борщ. Варыва варуць з шчаўлю, шніткі, маладой крапівы, бурашнага батоўя, буракоў і кіслае капусты (Альшанікі, Беш. р.); 3) ботва огородных овощей. Нада назьбіраць варева сьвіньням (Рыбчына, Сір. р.); 4) свекла. Варыва ня рэпа—сырога ня зьясі (Сяркуці, Сен. р.).
ВАРЫЖКІ, ж.—перчатки. Холадна — бяз варыжак ня выйці (Лятоўшчына, Куз. р.).
ВАРЫЎНЯ, ВАРОЎНЯ, ж.—курная хата для хранения овощей, клубнеплодов и т. п. Схадзі да варыўні за бульбай (Кузьміно, Сен. р.). Вароўню паставіў (Селядцова, Беш. р.).
ВАСІЛЁК, а, м., ВАСІЛЬКА, ж.—василек. Centaurea Cyanus L. Васілёк—дужа красівы цьвяток (Баравыя, Куз. р.). Ужо вырасла
83 👁