Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ў жыцьці васілька (Красьніца, Чаш. p.). ВАСПАН, BACAH, a, м.— гражданин, сударь (вежливое обращение). Васпанемой, прыдзі да мяне (Пятніцкая, Беш. р.). А пачом, васан, продаеш аўчынкі? (Сялецк, Чаш. р.). ВАСПАНЯ, ж. — сударыня. А ты хвора схадзіць, васпаня? (Бараўляны, Куз. р.). ВАСТРЭЦЬ, дас. — остреть. Колькі ні тачы — ні вастрэіць (Лужасна, Куз. р.). ВАСТРЫ ЦЬ, дас. — острить, точить. До табе вастрыць тапор (Лужасна, Куз. р.). ВАСЬМІНІТОЎКА, ж. — скатерть, полотно ткавшееся в 8 «нітоў» (гл.). Васьмінітоўкі прадала, а дрыліхі засталіся (Берасьні, Беш. р.). ВАСЯМНАНЦАЦЬ — восемнадцать. А у мяне васямнанцаиь авечык (Бараўляны, Куз. р.). БАТОВЫ — с ш и т ы й на вате. Ватовым адзіялам накрываўся (Лёзна, Лёз. р.-). ВАТОЎКА, ж. — поддевка на вате. Нехта украў мамкіну ватоўку (Азёркі, Беш. p.). 8АЎКАЛАК, а, м.—оборотень. Ён i ваўкалакам быў (Сянно, Сен. p.), ВАЎКАРЭЗІНА, аг. — годная только на с'едение волкам. Во, ваўкарэзіна— гані, а ня йдзець (Пяцігарск, Беш. р). ВАЎКАЎНЯ, ж.— волчья яма (разумеется огромное холодное здание). Не хачу жыць у ваўкаўні гэтай (Сялец, Чаш. р.). ВАЎНЯНКА, ж. — волнушка. Lactarius torminosus Fr. Набраў ваўнёнак (Стралкі, Беш. p.). ВАЎРЭЦЬ, дзе,—сильно вспотеть. За гэты час так ваўрэў, што хоць' выкручвай бяльлё (Азярэцк, Х ен. р.). ВАЎСЮ Г, а, м. — стальник. Ononis hircina Jacq. Во, ваўсюч разросься! (Бель, Выс. р.). ВАЎЧКІ, оў, м. — мытник. Pedicularis palustris L. Калі падарваўся ваўчкоў запараных выпі (Лужасна, Куз. p,). ВАШ АПРУД, а, м. — вшивец, вшивый. Вашапруд ты, паршывый! (Азярэцк, Сен. р.). ВАШ ЧЭЎНА, Ж..ВАШ ЧЭЎЕ, ВАШЧОЎНА.ж.ў— овощи. У мяне вашчэўна вырасла сёлета добрая, добрая (Асавец, Беш. р.). Поўны гарод вашчэўя (Навікі, Беш. р.). Зрабіў бальшую памылку,,што вашчоўну позна пасеіў (Заварацьце, Сен. р.). ВАШ Ы—остальная семья. Ішоў тота каля плота пытаецца ў Засі ці дома вашы (Алексінічы, Сен. р.). ВАЮ Н, а,.м.— вьюн. Misgurnue fossilis L. Ваюн закапаўся ў пясок (Падбярэзьзе, Віц. p.). Пар. уюн; ВАЯВАЦЬ, дзс. — воевать. А Міхалка яшчо доўга ваяваў зь імі (Застадольле, Сен. p.). ВЕДАМНЫ—известный. Ён у нас ведамны гіцаль (Лужасна, Куз. p.). ВБДАНЬНЕ, «. — знание. Каб веданьне, што так будзе — ня робіў-ба (Лятоўшчына, Куз. p.). ВЕДАІДЬ, дас.—знать. Балазе сказаў— буду ведаць (Пятніцкая, Беш. p.). Каб ты ведаў, як я сьнедаў (Цішкавіна, Сен. p.). ВЕК, а, м. — век, столетие. Праз вякі так цягнецца (Вядрэнь, Чаш. p.). ВЕКА, ж. — крышка. Векам закрыў ваду у дзежцы (Сьвеча, Беш. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

седение
8 👁
 ◀  / 394  ▶