ВАДЗІЦЦА, дзс. — ссориться, судиться. Гады са два, як яны водзяцца (Азярэцк, Сен. р.).
ВАДЗІЦЬ, дзс. — 1) мешать. Што табе тут вадзіць? (Чарніца, Лёз. р.); 2) вредить. Маладыя яблыкі заўсёды вадзяць (Ходцы, Сен. р.).
ВАДЗІЦЬ, дзс. — водить. Дзе мужык жонку за касу водзіць, там жыта родзіць (Марцінкава, Сен. р.).
ВАДЗЯНАЯ СТРАКІВА — роголистник. Ceratophyllum sumbersum L. et G. demersum L. А нашто ты вадзяную страківу рвеш? (Пожынкі, Сен. р.).
ВАДЗЯНІК, а, м. — водяной. Вадзянік спудзіў каня (Кляшчыно, Беш. р.).
ВАДЗЯНІКІ, оў, м. — обморочное состояние. Мяне вадзянікі водзюць (Госьміра, Сен. р.).
ВАДЗЯНКА, ж. — кадка для воды. Нешта наша вадзянка цячэць (Азярэцк, Сен. р.).
ВАДЗЯНЫ АРЭШАК — чилим. Trapa natans L. Вадзяныя арэшкі вун там растуць (Лужасна, Куз. р.)
ВАЙСТРАК, а, м. — острие. Ні сячы там — патупіш вайстрак (Макаравічы, Беш. р.).
ВАЙЦЯЦЬ, дзс. — упрекать. Што ты ўсё вайцяеш за разьбітую пасудзіну? (Гравы, Сен. р.).
ВАКЕНЬНІЦА, ж. — ставня. Зачыні вакеньніцы (Купіна, Віц. р.). Пар. аканіца.
ВАКНО, н. — окно. Засьцяклілі вакно (Застадольле, Сен. р.).
ВАКОЛІЦА, ж. — окрестность, местность. З якея ты, чалавеча, ваколіцы? (Машкі, Сен. р.). Пар. аколіца.
ВАЛАВОДЗІЦЬ, дзс. — водить за нос. Кінь ты яго валаводзіць, ён табе ня пара (Пятніцкая, Беш. р.).
ВАЛАВЯНЫ — оловянный. Валавяны прут гнецца (Гарывецк, Сен. р.).
ВАЛАКІТА, ж. — волокита. Ня скора пройдзіць ета валакіта (Баравыя, Куз. р.).
ВАЛАН, а, м. — вид оборки внизу юбки. Які у цябе вялікі валан! (Застадольле, Сен. р.).
ВАЛАСАПЕД, а м. — велосипед. Ён ехаў на валасапедзе (Мішкава, Куз. р.).
ВАЛАСЕНЬ, я, м. — 1) гнойный нарыв, костоед. Panarithium. У Арыны валасень сапсаваў на руцэ рабочы палец (Санікі, Беш. р.); 2) сокольник волосистый. Hieracium Pilosella L. Ды валасень там не расьцець (Астроўна, Віц. р.).
ВАЛАТОЎКА, ж. — курган. На поле ёсьць валатоўка (Дзямідавічы, Чаш. р.).
ВАЛАТОЎКІ, ж. — кладбище. Паміраць зьбіраюсь, ды баюся на валатоўках месца няма (Ходцы, Сен. р.).
ВАЛАЦЭНЬКА, ж. — копна сена. Награблі адну валацэньку (Ст. Беліца, Сен. р.).
ВАЛАЦНЯ, ж. — стог. Цэлую валацню нагроп сена (Ганкавічы, Беш р.).
ВАЛАЦУГА, аг. — 1) бродяга. Гэты валацуга усё пражыў (Слабада, Чаш. р.); 2) волокита, муж, который волочится за чужими женами. Валацуга ты пракляты! (Навікі, Віц. р.).
ВАЛАЧОБНІК, а, м. — славельщик, песенник, который ходит вместе с другими на Пасху по селам и поет песни соответствующие празднику, славит хозяев и т. ц. Летась на Вялікадня хадзілі валачобнікі (Сялец, Чаш. р.). Увечары хадзілі валачэбнікі (Асінаўка, Беш. р.).
82 👁