ВАВЁРКА, ж.—белка. Sciurus vulgaris L. Дзеці злавілі вавёрку (Раіны, Аз. р.).
ВАГА, ж.—коромысло, палка с тремя железными крюками (два на концах, один посредине), служащая для запряжки двух лошадей в борону или в плуг. Дай мне Пятрусь на адзін дзень вагі (Косы, Віц. р.).
ВАГА, ж.—1) вес. Усякае целя мае вагу (Бабінічы, Віц. р.); 2) весы. Бацька паехаў за вагой— будзем дабро важыць (Пятніцкая, Беш. р.); 3) гиря. У крамах кожная вага пічатаная (Ульлянавічы, Сен. р.); 4) рычаг. Падкладывай вагу пад вугал (Азярэцк, Сен. р.); 5) авторитет. Ён у нашай ваколіцы ніякай вагі ня мае (Сянно, Сен. р.).
ВАД, у, м.—зной. У поўдзень самы вад (Ульлянавічы, Сен. р.).
ВАДА, ж.—вода. Бываець і то парою, што вада цячэць гарою (Алексінічы, Сен. р.). Дай вадзіцкі папіць (Віраўля, Гар. р.). Прынясі выды (Лужасна, Куз. р.).
ВАДКА—водянисто. На лузе вадка (Стаішча, Чаш. р.).
ВАДКАСЬЦЬ, ж. — жидкость, влага. На зямлі ў клеці такая вадкасьць, што ўсё гніець (Чараўкі, Сен. р.).
ВАДКІ—жидкий. Вадкая каша зварілася (Рыбычна, Сір. р.). Хлеб сёньні вадкі (Застадольле, Сен. р.).
ВАЖАНЫ—взвешенный, отвешенный. Гэта важаны хлеб? (Азярэцк, Сен. р.).
ВАЖАНЬНЕ, н.—взвешивание. На важаньне два чалавекі наняць трэба (Сянно, Сен. р.).
ВАЖКА, ж.—1) куделя, обработанное льняное волокно, приготовленное в прялку. Давалі прасьць важку (Вяжышча, Беш. р.); 2) фунтовая гиря. Парасёнак важыў трынаццаць вашэк (Вяжышча, Беш. р.).
ВАЖКІ—тяжелый, увесистый. Важкія снапы тваі (Лужасна, Куз. р.).
ВАЖНЕЦЬ, дзс. — важничать, кичиться. Як абабралі ў сельсавет, дык нешта важнець стаў— каб ні пагналі (Труханавічы, Чаш. р.).
ВАЖНІК, а, м.—весы, безмен. Нада зважыць на важніку (Бараўляны, Куз. р.).
ВАЖНЫ—1) важный. Ета важнае дзела (Лалыкі, Аз. р.); 2) солидный. Падумаеш, які ён важны! (Лужасна, Куз. р.).
ВАЖЫЦЦА, дзс. — взвешиваться. Хлопцы, будзем важыцца ў каператыве! (Бешанкавічы, Беш. р.).
ВАЖЫЦЬ, дзс. — 1) весить. Наша вага добра важыць (Шумкі, Сен. р.); 2) иметь вес. Вапёр важыць 10 пудоў (Сянно, Сен. р.).
ВАЗГРЫВЫ—сопливый, с сосульками под носом. Уй, які ты, мой сынку, вазгрывы! (Вішкавічы, Чаш. р.). На печы сядзеў вазгрывы мальчык (Запрудзьдзе, Сен. р.).
ВАЗОК, а, м. — легкие санки с кузовом. Бяры вазок, а ні сані—у людзі едзеш (Мікалаёва, Куз. р.).
ВАЗОЎНЯ, ж.—сарай для саней, телег и упряжи, иногда сельско - хозяйственных орудий. Вазок і хамут у вазоўні (Семянцова, Беш. р.).
ВАЗЬМЕЛІЦЬ, дзс. — стянуть, взять. Трэба вазьмеліць вяроўку (Доўгае, Беш. р.).
ВАДЗЕНЬ, я, м.—овод. Hypoderma lineatum Villers і інш. Скора ужо і вадні лётаць стануць (Чарніца, Лёз. р).
82 👁