Старонка 71
/ 394
БЯЗДОНЬНЕ, н.—бездна. Працуеш, працуеш, а карысьці што— усё як у бяздоньне (Пятніцкая, Беш. р.). БЯЗДУШНЫ—неодушевленный. Бяздушныя каменьні, а ня людзі (Б. Летцы, Куз. р.). БЯЗМОЗГІ — глупый, безмозглый. Бязмозгаму бацютку ні загадывай (Гарадок, Гар. р.). БЯЗМОЎНЫ — бессловесный. Што ты б'еш бязмоўную скаціну? (Калышкі, Лёз. р.). БЯЗНОГІ — безногий. Бязногі ходзіць на кавёлах (Гарывецк, Сен. р.). БЯЗУВАЖНЫ — невнимательный. Бязуважнага нічому ні навучыш (Селядцова, Беш. р.) БЯЗУЛА, аг.— бездельник. Пашоў ты ад нас проч, бязула! (Ст. Беліца, Сен. р.). БЯЗУМОЎНА - безусловно, без условий. Зрабілі усё бязумоўна— іх сіла (Труханавічы, Чаш. р.). БЯЗУРНЫ—озорный. Бязурны хлапец урадзіўся (Саўчонкі, Гар. р.). Пар. абязурны. БЯЗУРЫЦЦА, дзс. — озорничать, шалить. Ні бязурься там! (Цяпіна, Чаш. р.). БЯЗУЦІНА — непрерывно. Бязуціна крычыць і крычыць (Гарадок, Гар. р.). БЯЗЬВЕЧЫЦЬ, дзс. — изувечивать. Як прыступіла, дык і ўзяўся бязьвечыць бацюту (Кр. Сяло, Беш. р.). БЯЗЬДЗЕЛІЦА, ж., БЯЗЬДЗЕЛЬЛЕ, н. — мелочь. У мяне ёсьць бязьдзеліца бульбы (Лагавая, Аз р.). Бязьдзельле ты гамоніш (Капланы, Сен. р.). БЯЗЬЛЕСІЦА, ж. — безлесье. Гадоў праз пяць, як фабрыку збудавалі, бязьлесіца настала (Чыр. Зорка, Чаш. р.). БЯЗЬЛЕЦЬЦЕ, н.—лихолетье. Ну і хлеба ў цябе, як на бязьлецьце! (Пятніцкая, Беш. р.). БЯЗЬЛЮДНЫ—безлюдный, не при людях. Бязьлюдная сьмерць яе была (Труханавічы, Чаш. р.). БЯЗЬМЕН, у, м.—безмен. Гэты бязьмен надта добра важыць (Хмялькік, Беш. р.). БЯЗЬМЕТНА—несметно. Бязьметна многа народу было (Дрыкольле, Куз. р.). БЯЛЁНЫ — приправленный молоком. Зьеш бялёнай крупенькі (Купіна, Віц. р.). БЯЛІЗНА, ж.—бельё. Бялізну трэба мыць (Іваньск, Чаш. р.), БЯЛІЦЬ, дзс.—белить. Скуты белюць попілам (Кураеды, Беш. р.). БЯЛО ТАБЕ — приветствие, когда моют белье. Бяло табе, сястрыца! (Высачаны, Выс. р.). БЯЛЯК, а. м. — белый заяц. Lepus variabilis. Шмат я сёньні белякоў відаў (Асташова, Чаш. р.). БЯЛЯНКА, ж.— гриб молочай. Agaricus subdulcis Pers et A. vellereus Fr. Бялянак я ў лесі ні браў (Горбава, Лёз. р.). БЯРВЕНЬНЕ, зб.—бревна. Расьпілім гэтыя бярьвеньні (Пужалава, Аз. р.). БЯРЭЗІНА, ж. — березина. Берка цячэць з бярэзіны (Навікі, Беш. р.). БЯРЭЗЬНІЧАК, а, м.—березовый лесок. За беленькім бярэзьнічкам талалайчык сьвішча (язык) (Сьвіціна, Беш. р.). БЯРЭМА, ж. - охапка. Прынясі дзьве бярэмы дроў (Рудня, Аз. р.). БЯРЭСЬЦІНА, БЯРОСТА, ж.— береста. Падай бярэсьціну затапіць печку (Сянно, Сен. р.). Надраў бяросты (Пушкары, Сен. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 394