Старонка 60
◀ / 394 ▶
БАЧ, вкл.—виш. Бач, як яно вышла (Лужасна, Куз. р.). БАЧОК, а, м.—1) обочина дорогі. Мужыкі ня любяць, што бачкі заяжджаюць (Храпавічы, Куз. р.); 2) котелок. Панёс бачок з бульбаю (Смалянцы, Чаш. р.). БАЧЫЦЬ, дзс.—видеть. Ці ня бачыў ты майго каня? (Рудня, Аз. р.). БАШКА, ж. — овца. Башак пагналі ў поле (Расна, Сен. р.). БАШМАК, а, м.—башмак, ботинок. Дзяўчына ходзіць у башмакох (Пірамонт, Лёз. р.). Справіў ён сабе новы бушмакі (Чарніца, Лёз. р.). БАЯРКА, ж.—шаферица. Баяркі за стол селі (Купіна, Віц. р.). БАЯЦЦА, дзс.—бояться. Няма чаго баяцца (Алексінічы, Сен. р.). БАЯЦЬ, дзс. — рассказывать, говорить. Баюць яны много чаго, але-ж усёткі ета байкі (Доўжа, Куз. р.). Кідай ужо баіць, ды пойдзім у двор (Азярэцк, Сен, р.). БЕГАНІНА, ж.—беготня. З яго вясельлем было столькі беганіны, што аж усе пазабіваліся (Азярэцк, Сен. р.). БЕГАЦЦА, дзс.—требовать случки. Ваша авечка бегаецца (Семянцова, Беш. р.). БЕГАЦЬ, дзс.—бегать. Па вуліцы бегаець авечка (Чараўкі, Сен. р.). БЕГЧЫ, дзс.—бежать. Не нада бегчы так шыбка (Селядцова, Беш. р.). Было яму ня беч (Мікалаёва, Куз. р.). БЕДАВАЦЬ, дзс.— горевать. Яна дужа бядавала, як памёр яе мужык (Азярэцк, Сен. р.). БЕДНА—тоскливо, бедно на душе. Ай, як мне сёньня бедна! (Ганкавічы, Беш. р.). БЕЗ, БЯЗ, прм.—без. Без яго нічога ня будзе (Лужасна, Куз. р.). Бяз рук мала зробіш (Астроўна. Віц. р.). БЕЗГАЛОЎЕ, н.—потеря головы, глупость. Безгалоўе на цябе нейкае нашло (Навасёлкі, Сен. р.). БЕЗДАРОЖЖА, н.—распутица, очень плохая дорога. Такое бездарожжа, куды паедзеш? (Доўжа, Куз. р.). БЕЗНАДЗЕЙНА — безнадежно. К яму безнадзейна хадзіць: усё роўна грошы ў яго няма (Азярэцк, Сен. р.). БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ, ж.—безнадежность. Як бяда, дык і безнадзейнасьць (Горкі, Аз. р.). БЕЗНАДЗЕЙНЫ — 1) безнадежный. Ён ужо безнадзейны (Пустыр, Сір. р.); 2) неожиданный. Безнадзейныя госьцікі (Выгары, Куз. р.). БЕЗРАХУБНА — безрасчетно. Безрахубна вядзе Зьміцер сваю гаспадарку (Гарнакі, Сен. р.). БЕЛАБРЫСЫ — блондин. У іх дзеці усе белабрысыя (Лучкі, Віц. р.). БЕЛАВЫ— белеющий, белый. Бярозка мая бялавая, вецейка маё кудравае (Шапурава, Сур. р.). БЕЛАГРУДКА, ж. — ласка. Mustela nivalis L. У хлеве жывець белагрудка (Пяцігарск, Беш. р.). БЕЛАЗОРЫ—с белыми глазами. На масту быў белазоры чалавек (Дзямідавічы, Чаш. р.). БЕРАГ, а м.—берег. Каля ракі нысокі беріг (Бабінічы Віц. р.). БЕРАГУЛЬКА, ж.—стриж Cotyle riparia Bric. Бірагулька зробіла сабе гняздо і вывела дзетак (Асінаўка, Сен. р.). БЕРАСЬНЮШКА, ж., БЕРАСЬЦЕНЬ, БЕРАСЦЭНЬ, я, м.—горшок оплетенный берестой. Прынясі берасьнюшку (Мікалаёва, Куз. р.). Баба насыпала ў берась
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 394 ▶