Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
БАСЯК, а, м. — босоногий, босяк. Гэта ні чалавек, а басяк (Міхалі, Куз. р.). БАТ, а, м. — кнут с очень длинной тесьмой. Давід з бата дзесятку выбіў (Азярэцк, Сен. р.). БАТОЎЕ, н.— ботва. Насячы сьвіньням батоўя (Сянно, Сен. р.). Пар. бацьвіньне. БАТРАК, а, м.—батрак. Цяпер батраком добра (Беліца, Сен. р.). БАУДЗІЛА, аг.— балда. Ах ты, баўдзіла ты, баўдзіла! (Чашнікі, Чаш.ўр.). БАЎКАНЬНЕ, к. — колокольный звон. Вядрэньскага баўканьня ня чуваиь (Асташова, Чаш. р). БАЎЛЕНЬНЕ, «. — времяпрепровождение, забава. Як такое баўленьне, дык лепш працаваць (Сянно, Сен. р.). БАЎТАНУЦЬ, дзс.— ударить по воде, болтнуть. Штось па вадзе баўтанула (Лужасна, Куз. р.). БАЎТАЦЦА, дзс. — болтаться. Ён баўтаіцца, як кветка на дрэві (Сянно, Сен. р.). БАЎТАЦЬ, Ззс.-болтать, взбалтывать. Буўтай малако харашэнька (Княжыца, Куз. р.). БАЎТОНКА, БАЎТОЎКА, ж.— болтушка, пойло. Дай каню баутонкі (Пустынкі Сен. р.). Мы даём цяляці баўтоўку (Бешанкавічы, Беш. р.). БАЎТРУК, а,.к.—обжора, дармоед. Баўтрука гэтага ні укарміць: яму колькі не давай— усё мала (Ст. Беліца, Сен. р.). БАЎТУХА, ж. — кушанье из жидкого теста. Улі яму баўтухі (Высачаны, Выс. р.). БАЎЦЯК, а, л.—рыбная сеть. Баўтком добра лавіць рыбу (Кузьміно, Сен. р.). Цягні баўцяк! ( (Лужасна, Куз, р.). J БАХАР, а, м.—любовник. Вунь яна пашла з сваім бахарам (Ст. Беліца, Сен. р.). БАХНУЦЬ, дзс.— 1) ударить. Я, брат, як бэхну, дык ты i сам ня рад будзеш (Доўжа, Куз. р.); 2) упасть. Не бахні, сынок, у ваду (Лужасна, Куз. р.). БАЦ, а, л.— крыса. Mus rattus. Коцік заеў баца (Пясочак, Куз.р.), БАЦЬВІНЬНЕ, «. — 1) ботва. Прынясі бураковага бацьвіньня (Кузьміно, Сен. p.; 2)холодник. Бацьвіньне з буракоў i гуркоў прыгатавана добра (Рудня, Аз. p.). БАЦЬКА, i, м.~ отец. Бацька вярнуўся з поля (Ісачкава, Аз. p.j. БАЦЬКАЎ, БАЦЬКАЎСКІ— отцовский. Адзень бацькаў кажух (Лужасна, Куз. p.). Бацькаўскія падэшвы крапчэй за ўсіх (Доўжа, Куз. p.i; БАЦЬКАЎШЧЫНА, ж.—1) родина. Паеду жыць на бацькаўшчыну, досіць ськітацца (Рыбчына, Cip. p.); 2) отцовское наследство. За бацькаўшчынаю паехаў (Кузьміно, Сен. p.). БАЦЬКІ, оў, м. — родители. Бацькі яго кулакі (Канавалава, Куз. p.). БАЦЮК, a, м., БАЦЮ ТА, ы, м., БАЦЮ ТКА, i, м.~мальчик. Бацюк пайшоў з дзяўчатамі (Гарадок, Гар. p.). Як твой бацюта жыве? (Сьліжыкі, Куз. p.). Змовіў сабе бацютку (Хвядзькова, Беш. p,). БАЦЮ ХНА, ы, м.— батюшка, отец. Бацюхны мае, што-ж гэта робіцца? (Сянно, Сен. p.). БАЦЯН, БУЦЯН, а, м.— аист. Ciconia alba Bechst et C. nigra Briss. Бацян ходзіць па лугу (Раіны, А з. р.). На лугу хадзіў буцян (Дзямідавічы, Чаш. р.). Ходзіць боця па балоце (Вядрэнь, Чаш. р.). Пар. бусел
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

холоднйк, чаш.^р
12 👁
 ◀  / 394  ▶