мают гостей. Калі у нас была атхожая, так было гдзе прыняць гасьцей (Саўчанкі, Куз. р.).
АДХОНАВАТА, АДХОНАВАСТА — полого. Дарога ідзе атхонавата (Кузьміно, Сен. р.). Бераг у рэчцы спускаецца адхоноваста (Шыпы, Сен. р.).
АДХОНАВАТЫ, АДХОНАВАСТЫ — пологий. Крыша яго дому дужа адхонаватая (Азярэцк, Сен. р.). Унашай рэчцы берагі атхонавастыя (Аськершчына, Беш. р.). Пар. адвонаваты.
АДХУКНУЦЦА, дзс. — отдышаться. Дай адхукнуся,— змардаваўся датла! (Канавалава, Куз. р.).
АДХУТАЦЬ, дзс. — отворить. Адхутай дзьверы ў хаце (Луб'ева, Аз. р.).
АДЦІРАЦЬ, дзс. — стирать, оттирать. Ататры плацьця і папалашчы (Чараўкі, Сен. р.).
АДЦІСНУЦЬ, дзс.— оттиснуть, отжать. Нада сыр адціснуть (Вейна, Сен. р.).
АДЦЯЦЬ, дзс. — отрубить, быстро отрезать. Яму брат у лесе тапаром адцяў пальцы (Азярэцк, Сен. р.).
АДЧАЙ, ю, м.— отчаяние Адчай на мяне напаў (Дабрамысьль, Лёз. р.).
АДЧАЙНЫ — отчаянный. Адчайны стаў чалавек (Чашнікі, Чаш. р.).
АДЧАПІЦЦА, дзс. — 1) отвязаться, отцепиться У яго адчапілася вяроўка (Забор'е, Сен. р.); 2) отстать. Адчапіся ты ад яго! (Навікі, Віц. р.).
АДЧУПРЫЖЫЦЬ, дзс.— выставить. А ён сваю морду адчупрыжыў, як на паказ (Пушкары, Сен. р.).
АДЧУРАЦЦА, дзс.— отречься, оставить. Адчурайся ты ад яго! (Хацімшчына, Куз. р.).
АДЧЫНІЦЬ, дзс.— открыть. Адчыні дзьверы! (Доўжа, Куз. р.).
АДШАСТАЦЬ, дзс. — быстро отрезать. Паўбулкі хлеба атшастаў (Пустынкі, Сен. р.).
АДШЧАПІЦЬ, дзс.— отцепить. Адшчапі крук у вароцях (Азярэцк, Сен. р.)
АДШЧЫКНУЦЬ, дзс.— сорвать, отщипнуть. Адшчыкні дуліну. Зьбегай гароху адшчыкнуць (Навікі, Віц. р.).
АДЫЙСЬЦІ, дзс. — отойти. Адыйдзі нямнога ў бок (Сянно, Сен. р.).
АДЫМКА, ж.— 1) тряпка, которой берут горшки. Вазьми атымку ды перестаў сюды гаршок (Сухарукава, Аз. р.). Пар. аднімка; 2) платок, которым бабы повязывают голову. Прыгожая атымка у яе на галаве (Сахны, Сен. р.).
АДЫХОД, у. м.— отход, отшествіе. Хутка будзець адыход параходу (Бешанкавічы, Беш р.).
АЁЙ, АЙЁ, вкл. — удивление. Аёй, якія прыгожыя квяты (Лёзна, Лёз. р.). Айё, як гэта вышла! (Гарадок, Гар. р.).
АЖ, АЖНА, АЖНУ, АЖНУЛЬ, АЖНУЛЬКА, АЖНЫ, зл.— даже. Аж зубамі заляскаў (Навікі, Віц. р.). І што за чалавек, ажна нельга выказаць! (Ягоркі, Куз. р.). Ажну тошна мне стала (Сялец, Чаш р.). Ажнуль ня вытрываў (Мазалава, Куз. р.). Ён так робіў, ажнулька пот у яго пашоў (Мазалава, Куз. р.). Ну, і ўмарыўся, ажны лоб мокры (Пятніцкая, Беш. р.).
АЖАВІНА, ж.-- ежевика. Rubus caesius L. Кала ракі расцець ажавіна (Сьвеча, Беш. р.).
АЖАНІЦЦА, дзс.— ожениться. Ажаніўся, весяліўся, цяпер буду панаваць: жонка будзіць сьвінь
103 👁