ШМАТ, а, м.— 1) полоса. Два шматы зжалі, а тры асталося (Рыбчына, Сір. р.). Вось гэтый шматок ўжо узаран (Каверзіна, Меж. р); 2) кусок. Ён адрэзаў сабе добры шмат сала (Сураж, Сур. р.).
ШМАТ— много. Шмат і яшчэ чаго казаў (Бешанкавічы, Беш. р.).
ШМАЦІНА, ШМАЦІНКА, ж.— 1) головной платок. Абвяжы шмацінку (Мікалаёва, Куз. р.); 2) лоскут. Дай мне ету шмаціну на паднадолак (Жэрына, Чаш. р.).
ШМАЦЬЦЕ, зб., н.—лохмотья. Ну і спадніца ў цябе — адно шмацьце (Бабінічы, Віц. р.).
ШМОТКА, ж.—1) тряпка. Затры шмоткай пол (Прусаўкі, Аз. р.); 2) полотняный платок. Дарачка, куды ты дзявала маю шмотку? (Макеенкі, Аз. р.).
ШМУЛЯЦЬ, дзс.— тереть. Не шмуляй рукамі па сталу (Стаішча, Чаш. р.).
ШМУРЫЦЬ, дзс. - обманывать, надувать. Што ты мяне шмурыш? (Бешанкавічы, Беш. р.). Пар. чмурыць.
ШМЫГАЦЬ, ШМЫГНУЦЬ, дзс. —шмыгать. Шмыгнула, як мыш (Гуліна, Сен. р.).
ШМЯЦЬЦЁ, н. — сор, муссор. Там аднаго шмяцьця цэлый вос (Чарніца, Лёз. р.). Пар. сьмяцьцё.
ШНІПАР, а, м.—брус в 3—4 аршина. Бывала былі заработкі: цесалі шніпары і вазілі іх у Бешанкавічы (Глебаўск, Сен. р.).
ШНІТКА, ж.—снитка, снить. Aegopodium Podagraria L. Ужо расьцець шнітка. З шніці варуць вясной варыва (Альшанікі, Беш. р.).
ШНУР, а м.—1) шнур. Купіў 5 сажняў шнуру (Стасева, Выс. р.); 2) полоса. У мяне засталося запахаць два шнуры (Дарошкава, Сір. р.); 3) шнур в прялке. Зьві ты мне шнур у самапраху (Спасская, Сір. р.); 4) рыболовный снаряд из длинной веревки, к которой на шнурках привязываются крючки с приманкой для рыбы. Шнур закладывается на дно реки при помощи 2-х камней на концах его. Угорычы бяруцца ноччу на шнуры (Падбярэзьзе, Віц. р.); 5) плотничий шнур. Трэба цесаць пад шнур (Шарыпіна, Беш. р.).
ШНУРОЎКА, ж.—безрукавка, душегрейка. Яна носіць шнуроўку (Копцевічы, Чаш. р.).
ШНЫПАРЫЦЬ, дзс. — шнырять, искать. До' табе шныпарыць па кутох! (Жэрына, Чаш. р.).
ШОЛАХ, у, м. — шорох, шелест. Шолах у лесе страшыў мяне (Макараўка, Куз. р.).
ШОЛАДЗЬ, ШОЛУДЗЬ, ж.— парша. Ці шолаць, ці плеш-сё адна пакраса (Клімавічы, Сен. р.).
ШОПА, ж.—1) шкаф. У хаце стаіць шопа (Сялец, Чаш. р.); 2) ящик на ножках с боковыми дверцами или же приделанные где либо в углу в хате, чаще у порога, несколько полок, прыкрывающихся дверкой. Малако стаіць у шопе (Прыстоі, Чаш. р.); 3) сарай, стены которого сплетены из мелкого хвороста. Няма лесу—трэба зрабіць шопу (Станіславова, Сір. р.); 4) навес для склада соломы. Я налажыў саломы поўную шопу (Спасская, Сір. р.).
ШОРГАЦЬ, дзс.—производить шорох, шум дерганием. Ня шоргай па сталу (Ухлё, Чаш. р.).
ШОРСТАК, ШОСТ, а, м.— шест, протянутый до стены для
73 👁