Старонка 372
◀ / 394 ▶
ШКАЛІЧНАЯ, ж. — трактир Мы дзяржалі шкалічную (Санікі, Беш. р.). ШКАПА, ж. — шкаф. Пеўні ты палажыла ў шкапу (Навасёлкі, Сен р.). ШКАРАДА, ШКАРАДЗЬ, ап., ШКАРУДНІК, а, м. — дрянной, гадкий. Гэта ўсім вядома што ты шкарада (ці шкаруднік) (Беліца, Сен. р.). Гэткая шкарадзь —прыстаець ку ўсякаму (Замошша, Сен. р.). ШКАРЛЁПАК, а, м. — осколок. Гаспадыня тапіла печку шкарлёпкамі (Шчучына, Куз. р.). Пар. ашкалёпак. ШКАРЛУПКА, ж. — скорлупа. Скаціна есьць шкарлупкі (Дварэцк, Чаш. р.). ШКАРЛЯТЫНА, ж. — скарлатина. Гэтай зімой ў нас была шкарлятына (Кузьміно, Сен. р.). ШКАРПЭТКІ, ж.—носки. Аўдоцьця! пашукай на печы мае шкарпэткі (Вішкавічы, Чаш. р.). ШКВАРКА, ж.—кусочек, чаще жаренного, сала. Ні цягай адны шкваркі (Бешанкавічы, Беш. р.). ШКЕЛІ, ж. — шутки, зубоскальство. Ну, нечага нада мной шкелі закідваць (Сухарукава, Аз. р.). ШКЕЛІЦЬ, дзс.—1) подтрунивать, насмехаться. Досыць табе шкеліць, (Свярдлы, Беш. р.). Ня шкельця кала мяне бо я стары, а вы малады, але дурні (Новае Сяло, Беш. р.); 2) наказывать. Бацькі просяць шкеліць у школе дзяцей (Даргейкі, Сен. р.). ШКЕТ, а, м. — язычливый. Гэтага шкета нечага слухаць (Лазаватка, Сур. р.). ШКІПІНАР, у, м.—скипидар. Натры плечы шкіпінарам (Сукрэмна, Сен. р.). ШКІР!, вкл.—оклик на овец. Шкыр у хлеў! (Селішча, Гар. р.). Пар. ашкір. ШКЛІЦЬ, дзс.—стеклить. Нада вокны шкліць (Ухлё, Чаш. р.), ШКЛО, н. — стекло. Пабілі ў лампі шкло (Селядцова, Беш. р.). ШКЛЯНКА, ж. — стакан. Шклянка разьбілась (Куракі, Сір. р.). ШКЛЯНЫ—стеклянный. У іх былі шкляныя дзьверы (Каверзіна, Меж. р.). ШКЛЯР, а, м.— стекольщик. Схадзі да шкляра і скажы, каб ён прышоў да мяне (Пожынкі, Сен. р.). ШКОДА, ж.—1) вред. Ты мне зьдзелаў шкоду (Крывое, Беш. р.); 2) потрава. Коні нарабілі шкоду (Вішкавічы, Чаш. р.); 3) жаль, жалко. Як мне яго шкода! (Вішкавічы, Чаш. р). ШКОДНІК, а, м. — вредный человек, мелкий воришка. Ай, ў вас там усі шкоднікі! (Навікі, Віц. р.). ШКОДЗІЦЬ, дзс.—вредить Я не хачу яму шкодзіць (Бешанкавічы, Беш. р.). ШКОЛА, ж.—1) школа. Сходка ў школе будзе (Крывое, Беш. р); 2) синагога. Янкель у школу маліцца пашоў (Бешанкавічы, Беш. р.). ШКОЛІЦЬ, дзс. — наказывать. Яго трэба школіць (Зямковічы, Сен. р.). ШКОЛКА, ж.—питомник. Засадзіў добрую школку (Жукава, Аз. р.). ШКРАБЦІ, дзс. — чесать. Не шкрабі ты галаву, а то агідна сматрэць (Бабінічы, Віц. р.). ШКРЭД, а, м.—малыш, подражающий в своих действиях
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 394 ▶