Старонка 371
◀ / 394 ▶
ШАПА, ШАФА, ж. — шкаф. У шапі стаіць ручайнік (Пожынкі, Сен. р.). Твая хустка вісіць у шафе (Сьліжыкі, Куз. р.). Ён зьдзелаў дужа красівую шахву (Селядцова, Беш. р.). У шахваццы ляжыць лошка (Дабрамысьль, Лёз. р.). ШАХВІР, а, м. — шафер. Мой пляменьнік быў за шахвіра (Мясаеды, Беш. р.). ШАША, ж. — шоссе. Матора панеслась па шашы (Рудня, Аз. р.). Пар. саша. ШАШОК, а, м. — хорёк. Fectorius putorius Bl У нас пат печкай ёсь шашок (Максімава, Куз. р.). Пар. тхор. ШАШУН, а, м. — блуза. У дзяўчыны парваны шашун (Ганкавічы, Беш. р.). ШВАЙКА, ж. — плоское шило, для колотья свиней. Швайкаю кабана закалоў (Труханавічы, Чаш. р.). ШВАГЕР, ШВАГРА, а, ы, м. — шурин. Сустрэўся я са сваім шваграм (Селядцова, Беш. р.). Мой швагер прыехаў у госьці да мяне (Забор'е, Сен. р.). ШВАГЕРКА, ж. — сестра жены. Мне дасталося ў прыданае тры швагеркі (Забор'е, Сен. р.). ШВАЧКА, ШВЭЙКА, ж. — портниха. Швачка шыла сукенку (Бешанкавічы, Беш. р.). У нас шые швэйка (Чарнагосьці, Беш. р.). ШВЕД, а, м. — короед; жуки из сем. Ipidae. Швет патачыў усю кару на ёлках (Навасёлкі, Сен. р.). ШВОРАН, а, м. — шкворень. У рытвіне шворан зламіўся (Пятніцкая, Беш. р.). ШВЫРГНУЦЬ, дзс. — швырнуть. Як швургну ўсе гаршчкі (Стаішча, Чаш. р.). ШЭДЫ — полинявший, серый. Куртачка твая была сіненькая, а цяпер стала шэдая (Папкі, Чаш. р.). ШЭЛЬМА, аг. — шельма, плут, обманщик. Шэльма, яму нельзя веріць (Лужасна, Куз. р.). ШЭНДЗІЦЬ, дзс. — везет, удается. Мне сяньні ня шэндзіць харашо ўзяць за дровы (Жабяньцяі, Сур. р.). ШЭПШАЛЬ, я, м. — дряхлый старичок Выстарэўся ён і стаў настаяшчый шэпшаль (Баравыя, Куз. р.). ШЭРАНЬ, ШЭРАСЬ, ж. — иней. Праз усю зіму шэрань была, мабыць будзе ураджайны год (Шаркі, Куз. р.). Калі ўзімку на дрэвах шэрасі шмат — тады вясною трэба сеіць ячмень (Грэбяні, Сен. р.). ЩЭРЫ — серый. Куры белы, куры шэры, куры чорны ячмень пабіраюць і сьцень выбіраюць (Сьвіціна, Беш. р.). ШЭСЬ — шесть. Шэсь аркушаў сьцякла ўзяў, алі на дзьве балонкі не хапіла (Пятніцкая, Беш. р.). ШЭЎЛЯ, ж. — клячонка. За гэту шэўлю нічога ня дадуць (Доўгае, Беш. р.). ШКАБА, аг. — очень худой. Зьдзелаўся, як шкаба (Луб'ева, Аз. р.). ШКАДАВАЦЬ, дзс. — жалеть. Я цябе і не шкадую (Пушкары, Сен р.). ШКАДЛІВАСЬЦЬ, ж. — вредность. Шкадлівасьць з яе нівялікая (Лужасна, Куз. р.). ШКАДЛІВЫ — вредный. Шкадлівы канёк — яму-п усё робіць шкоду (Бабінавічы, Выс. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 394 ▶