ЧУЙКІ, ж.—вязанные туфли. Чуйкі ні адзявай — дошч (Высачаны, Выс. р.). ЧУЛІНДРА, ж. — неряха. Во, якая чуліндра! (Забалотнікі, Куз. р.). ЧУЛЫ — чуткий, живой. Ты не глядзі, што ён малы да худываты: ён конь чулы (Глебаўск, Сен. р.). ЧУМІЧКА, ж. — кружка. Зачэрпні чумічкай вады ў вядрэ і напійся (Бабінічы, Віц. р.). ЧУНІ, ж.—веревочные лапти. Абувай чуні (Сухарукава, Аз. р.). Пар. чухні. ЧУПРЫНА, ж. — чуб, хохол. Узяў яго за чупрыну (Нов. Сяло, Беш. р.). ЧУПЫРСНУЦЬ, дзс.—ударить с размаху. Клі чупырсьніць бутылкай чэріз лоб! (Рыбчына, Сір. р.). ЧУРАЦЦА, дзс.—чураться, отрекаться. Ня чурайся мяне старай (Навікі, Віц. р.). ЧУРБАЛІНА, ж. — ежевина. Rubus ceasius L. Чурбалін назьбіраў (Бяскатава, Гар. р.). ЧУРБАЛКА, ж.—толстая палка. Чурбалкай міне ударіў (Гарадок, Гар. р.). ЧУТА, ЧУТНА—слышно. Чута тутацька (Лалыкі, Аз. р.). А што новага чутна? (Пушкары, Сен. р.). ЧУТКА, ж—слух, молва. Дрэнная чутка йдзець пра нас (Доўжа, Куз. р.). ЧУТНЫ—слышный. Чутны яе праклёны (Чарнагосьці, Беш. р.). ЧУХНІ, ж.—вязанные туфли. Падралісь маі чухні (Чарнагосьці, Беш. р.). Пар. чуні. ЧУХОНЕЦ, а, м. — эстонец. Ён чухонец Яны чухны (Дабрамысьль, Лёз р.). ЧУХОНКА, ж.—кроме общего значения—легкие санки. Дай ты мне чухонкі зьездзіць на кірмаш, а то на санях стыдна (Варонькі, Сір. р.). ЧУЦЬ, дзс.—слышать. Я чуў пра яго (Альгова, Віц. р.). Чуеш, наша карова равець у лесе (Бараўцы, Куз р.). ЧУЦЬ—слышно. Чуць, за лесам пяюць (Капланы, Сен. р.). ЧУЦЬЦЁ, н.—предчувствие. У яго было чуцьцё, што ён пагібне (Мішкава, Куз. р.). ЧУШКА, ж. — столбик, знак при разделе земли. Пастаў там чушку (Казьяны, Сір. р.). ЧУШНЯ, ж. — вязанный лапоть из ниток. Нада надзець чушні (Лапы, Беш). Пар. чуні, чухні. ЧХАЦЬ, дзс.—чихать. Чхаць я на цябе хачу! (Пустынкі, Сен. р.). ЧЫ-ли. Чы пойдзем ў краму? (Сукрэмна, Сён. р). Пар. ці. ЧЫГУНКА, ж.—железная дорога. У нас ніколі не відалі чыгунку (Вярхоўе, Беш. р.). З Багушоўкі да Віцепска ідзе чугунка (Гарывецк, Сен. р.). ЧЫЙ — чей. Чый гэта бот? (Шпакі, Куз. р). ЧЫКУЛЯДА, ж.—тюря. Чыкуляды наеўся до (Высачаны, Выс. р.). ЧЫЛЬЧАК, у, м.—плакун, дербенник. Lythrum salicaria L. (?). Scrotularia nodosa (?). Чыльчак там расьцець, чаму не? (Мяжа, Меж. р.). ЧЫМ—чем, нежели. Лепі ня жыць, чым гэтак гуруваць (Гуліна, Сен. р.). ЧЫМ ЗАВУЦЬ? — как зовут. Пытаўся чым завуць (Чараўкі, Сен р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁