ХВАНАБЭРЫЦЦА, дзс.—спесивиться. Ні хунабэрся ты так— усё роўна сьвінапаса дачка (Сукрэмна, Сен. р). Багаты ханабэрыцца супроць беднага (Гравы, Сен. р.). Свацьця скачыць, фанабэрыцца, як індык (Запрудзьдзе, Сен. р.).
ХВАНАР, а, м.—фонарь. На стаўбу вісіць хунар (Крывое Сяло, Беш р.).
ХВАРАВІТЫ — болезненный. Ён у нас нейкі хваравіты (Астроўна, Віц. р.).
ХВАРАСОН, у, м.—зонт. Хварасон добра ат дажджа (Кузьміно, Сен. р.).
ХВАРБА, ж.—краска. Хварба чорная (Копцевічы, Чаш. р.).
ХВАРБАВАНЫ — окрашенный. Хварбаваныя ніткі віселі на сонейку (Дзямідавічы, Чаш. р.).
ХВАРГЕЛКА, ж.—бахвал. Ня будзь ты такая хваргелка (Зямковічы, Сен. р).
ХВАРЭЦЬ, дзс. — болеть. Ён зваліўся й хварэіць, (Вейна, Сен. р.).
ХВАРОБА, ж.—болезнь. Якая ў цябе хвароба? (Косы, Віц. р.).
ХВАРОСЬЦЕ, н. зб.—хворост, сучья. Буцяны носюць хваросьце ў гняздо (Навікі, Беш. р.).
ХВАРСІСТЫ—спесивый Нашы мальчыкі хварсісты, к ім ня можна падыйсьці (Сукрэмна, Сен. р).
ХВАРСІЦЬ, дзс.—спесивиться. Хварсіць у новых ботах (Купіна, Віц. р).
ХВАРСУН, а, м. — бахвал. Хварсун гэтый? (Пяцігарск, Беш. р.).
ХВАРТОВЫ—стройный. Пётра Хвартовы маліц (Санікі, Беш. р.).
ХВАРТУХ, а, м. — фартук. Дзяўчынка бегаіць у хвартуху (Пірамонт, Лёз. р). Падвяжы фартух (Запрудзьдзе, Сен. р.).
ХВАСОЛЬ, ж.—фасоль. Phaseolus vulgaris L. Ці сеяла ты сёлета хвасоль? (Пустынкі, Сен. р.).
ХВАСТАЦЦА, дзс.—париться в бане веником. Яна дужа любіць хвастацца ў бані (Бешанкавічы, Беш. р.).
ХВАТАЦЬ, дзс.—1) хватать. Хватай, бо з зубоў вырвуць (Дабрамысьль, Лёз. р.); 2) хватать, быть достаточну. Я думаю трох хваціць (Мясаеды, Беш. р.). Пар. хапаць.
ХВЭРШАЛ, а, м.—фельдшер. Трэба схадзіць к хвэршалу (Гуліна, Сен. р.). Фэршал прыехаў к бальной (Самусі, Куз. р.).
ХВІБРАЛЬ, я, м.—февраль. У хвібралі зіма мяхчэіць (Русінава, Сен. р.).
ХВІГА, ж.—кукиш. На табе хвігу! (Гуліна, Сен. р.).
ХВІЛІНА, ХВІЛЯ, ж.—минута, небольшое время. Хвіліну якую тамацькі прабыла (Стрэлка, Беш. р.). За адну хвілю зробім (Дубнікі, Сен. р.).
ХВІЛІЯ, ХВІЛЯ, ж. — вьюга. Хвілія ўзьнілася (Сьвярдлы, Беш. р.). Такая хвіля на дварэ —ні выйці! (Купіна, Віц. р.).
ХВІР, ХВОР, ж.—хворь. Хвірь яго знаіць ці прыдзіць ён, ці не - казаў, што прыду (Глебаўск, Сен. р.). Хворь яго ведаіць: ні быццым то казань кажа, а як прыслухаісься брэшыць (Запрудзьдзе, Сен. р.).
ХВОРТКА, ж.—калитка. Паглядзі, нешта хвортка не зачыняецца (Забор'е, Сен. р.). Зачыні фортку (Навасёлкі, Сен. р.). Нада закрыць хортку, а то каровы выйдуць са двара (Жабяньцяі, Сур. р).
77 👁