Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ХВОРАСЬЦЬ, ж. — болезненное состояние. Хворасьць на мяне напала (Астроўна, Віц. р.). ХВУЗІЯ, ж. — ружье. Хвузія добра б'е (Вішкавічы, Чаш. р.). ХВОРЫ — больной. У хворага Пятруся пачырванелі вусны (Чарнагосьці, Беш. р.). ХВОШ Ч, у, м.— хвощ. (Eguisetum L). Я пайду у хвошч іШкалёўка, Беш. р.). ХВОЯ, ж.— сосна. Pinus silvestris L. На маім шнуры адна хвоя (Мар'янфельд, Беш. р.). Х Э Ў Р А, ж. — шайка. І тутацькі цэлая хэўра назьбіралася (Доў.жа, Куз. р). ХІБА, ж. — недостаток. Еты конь з бальшэй хібай (Сянно, Сен.# р.). ХІБА— разве, ужели. Хіба ты ня прыдзеш ка мне? (Вейна, Сен. р.). ХІБІЦБ, дзс—плоховать, сплоховать. Ічмень у міне хібіў сёліта (Астроўна, Віц. p). ХІБУРА, ж.— избушка. Мая хібура зараз паваліцца (Міхалі, Куз; p.), ХІРЫ —захиревший, больной. Хіры ляжыць у бальніцы (Гарнакі, Сен. p.). ХІСТАЦЦА, дзс. — шататься. Быльлё ад ветру хістаецца ва yce бакі (Гравы, Сен. p.). ХІТРЫ — хитрый. Кабыла падкутая, хітрая ( Л у к а ш о ў к а, Беш. p.). ХІЦЬ, ж. — желание, позыв. Неяк кінула міне хіць на кіслую капусту (Сухарукава, Аз. p.). Нешта ў мяне няма хвісі вадзіць завадзкіх курэй (Глебаўск, Сен. p.). ХЛАМІДА. ж.—рваная одежда. Валяецца хламіда (M а м о й к i, Беш. p.). ХЛАПЕЦ, ХЛОПЕЦ, а, м.— парень. Евін Тодар ужо ладны хлапец (Азярэцк, Сен. p.J. Які ты брыткі хлопец! (Зямковічы, Сен. p.). ХЛЕБНІЦА, ж.— кадка, в которой замешивают хлеб. Мая хлебніца спорцілася— хлеп не ўдаецца (Заронава, Куз. р.). ХЛЕЎ, а, м —хлев. У хлеве стаяць каровы (Лужасна, Куз. р.). ХЛЕХАТУН, а, м. — хохотун. Хахочыць, як хлехатун (Латышы, Беш. р.). Х Л Ё Б А Ц Ь, дзс — хлебать, быстро глотать. Я дужа прагаладаўся й пачаў хлёбаць халодную зацірку (Шыпы, Сен. р.). Хлібай сарапеню (Варашылы, Куз. р.). ХЛЁСТКІ — хлесткий. Мікола хлёсткі малец (Сялец, Чаш. р.). ХЛШ АЦЬ, дзс— всхлипывать, плакать. Ня хліпай, хлопчык (Дзямідавічы, Чаш. р.). ХЛОМ, у, м.— хлам. Убяры з панадворка хлом (С я р к у ц i, Сен р.). ХЛУД, у, м.— 1) мелкай хворост. Начлежнікі запалілі хлут (Пятніцкая, Беш. р.); 2) сруб колодца. Нада новы хлут у калодзісь (Купіна, Віц. p.;; 3) заноза. Сын захлудзіў нагу; дай іголку выняць хлуу (Астроўна, Віц. р.). ХЛУДЗІНА, ж.— бревно, полено из «хлуду» (гл.). Вун тая хлудзіна, над вадой, гнілая (Купіна, Віц. p.j. ХЛУСІЦЬ, дзс —лгать. Няхлусі ты дарма, ніхто цябе й ня слухае (Заронава, Куз. р). ХЛЮ НДРА, дс.-неряха Хлюндра ты бальшая! (Кузьміно, Сен. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

марянфельд
5 👁
 ◀  / 394  ▶