ХАДАЛА ДАВАЦЬ —удирать бегом. Давай хадала (Доўгае, Беш. р.).
ХАДУР, а, м.—нищий. Вясной у дзярэўні часта ходзяць хадуры (Гравы, Сен. р.).
ХАЖАЛЫ—заходящий, прохожий. Ня хажалые к нам (Доўгае, Беш. р.).
ХАДЗІЦЬ, дзс.—ходить. Наш малец ходзіць у школу (Мазалава, Куз. р.). Хай (хадзі) сюды (Градкі, Сур. р).
ХАДЗЯІН, а, м. — хозяин. Ці сьпіш, ці ляжыш, пане хадзяін? (Лукашоўка, Беш. р.).
ХАДЗЯЙКА, ж. — хозяйка. Прынясьлі дзяжу і хадзяйка пачала учыняць хлеб (Яноўшчына, Беш. р.).
ХАДЗЯЙСТВА, н.—хозяйство. Ён маіць вялікае хадзяйства (Бешанкавічы, Беш. р.).
ХАДЗЯКА, аг. —бродяга. Хадзяка нішчасны — бадзяецца па сьвету! (Астроўна, Віц. р.).
ХАЙ—пусть, пускай. Хай перш ён да мяне прыдзе, а тыды я да яго (Вядрэнь, Чаш. р.). Пар. няхай.
ХАЛАБІНЫ, ж. —- крестины. У нас заўтра будуць халабіны (Дарожкава, Сір. р.).
ХАЛАДНІК, у, м, ХАЛАДЗЕЦ, а, м. — холодник. Халаднік варуць заусёды летам; з вясны варуць з шчаўлю, а пат восень, як вырастуць буракі, з буракоў; прыпраўляюць халаднік: кіслай сьмітанай, цыбуляй, кропам і гуркамі (Альшанікі, Беш. р.). Кіслы халадзец (Кляшчыно, Беш. р.).
ХАЛАДЫ, оў, м.—холодное время, холода. Халады такія насталі! (Астроўна, Віц. р.).
ХАЛАЖАВЫ — прохладны й. Халажавае надвор'е тады было (Купіна, Віц. р.).
ХАЛАЙСТРА, ж.—потаскуха. Такая халайстра — баба (Нов. Сяло, Беш. р.).
ХАЛАТ, а, м. — вид армяка. Надзень сёньня халат (Берашоўцы, Беш. р.).
ХАЛДЭЙ, я, аг. — растрепа. Настаяшчый халдэй, а ня баба (Сукрэмна, Сен. р.).
ХАЛЕПА, ж.—слякоть Пашла нейкая халепа, што й на двор нельга выйсьці (Асінаўка, Сен. р.). Глянь, якая на дварэ халіпа! (Вядрэнь, Чаш. р.).
ХАЛЕРА, ХАЛЕРЫЯ, ж.—холера. Халера была (Купіна, Віц. р.). Халерыя ты! Во кап табе вочы вылезьлі! Няхай цябе бох так сьлёзкамі абальлець, як я абліваюсь! (Запрудзьдзе, Сен. р.).
ХАЛІБА, ж. — мерзость. Халіба ты! (Беліца, Сен. р.).
ХАЛУПА, ж.—изба. Мая халупа стаіць з краю дзярэўні (Вейна, Сен. р.).
ХАЛЯВА, ХАЛЯВІНА, ж.—голенище. А халявы то ты купіў к ботам? (Прыгунова, Сір. р.). Парвалася халявіна (Іванск, Чаш. р.).
ХАМ, а, м.—невежа. Ён такей хам, што з ім стыдна быць на людзёх (Баравыя, Куз. р.).
ХАМУТ, а, м. — хомут. Пачыні хамут (Марцінава, Віц. р.).
ХАМУЦІНА, ж.—соломенный обод, основание хомута, обшитое кожей. Хамуціна якрас па меры клешчаў (Бабінавічы, Выс. р).
ХАПАЦЦА, дзс. — хвататься. Абдурыць яго дык што плюнуць, абалдзеў ён на тую міну-
98 👁