Старонка 346
/ 394
УЦЯГНУЦЬ, дзс.—втянуть, вдеть. Уцягні абору ў лапаць (Азярэцк, Сен. р.). УЦЯКАЦЬ, дзс.—убегать. Уцякай скарэй, бо дадуць (Селядцова, Беш р.). Баран уцёк на сяло (Стаішча, Чаш. р.). УЦЯКАЧ, а, м.—1) беженец. Ён усю вайну уцікачом быў (Рыбчына, Сір. р.); 2) дезертир. Гэта ўцікачы, а ні цыгані (Рыбчына, Сір. р.). УЦЯМІЦЦА, дзс. — сосредоточиться взором. Як уцяміцца ў вашто, дык не атарваць (Луб'ева, Аз. р.). УЦЯМІЦЬ, дзс.—уразуметь, понять. Ён добра ўцяміў дарогу (Пожынкі, Сен. р.). УЦЯЦЬ, дзс.—ударить. Што ўцяў, то ўехаў (Рыбчына, Сір. р.). УЧАДЗІЦЦА, дзс. — угореть. Учадзілася ў лазьні й зрабіўся лідойк (Бешанкавічы, Беш. р.). УЧАЎРЭЦЬ, дзс. — засохнуть. Бадай ты ўчаўрыў, такі паскудны чалавек! (Ходцы, Сен. р.). УЧОРА, УЧОРАХ—вчера. Учора была добрая пагода (Уланавічы, Віц. р.). Учорах ён быў у нас (Цауі, Сір. р.). УЧУПІЦЦА, дзс. — вцепиться. Учупіліся бабы так адна у адну, што бадай і не разагнаць (Абрэзкава, Сен. р.). УЧЫЦЕЛЬКА, ж. — учительница. Гэта ўчыцелька вельмі злосная (Лазукі, Сір. р.). УЧЫНІЦЬ, дзс. — растворить. Трэба ўчыніць хлеб (Альшанікі, Беш. р.). Прынясьлі дзяжу і хазяйка пачала ўчыняць хлеб (Яноўшчына, Беш. р.). УШАНАВАЦЬ, дзс.—почтить. Ну, як-жа вы свайго інспэктара ўшанавалі? (Кузьміно, Сен. р.). УШМАЛЬЦАВАЦЦА, дзс.—засалиться. Ну і ўсмальцаваўся-ш мой армяк! (Вербялі, Сір. р.). УШЧАМІЦЬ, дзс.—ушчемить, зажать. Стой ні вярні—руку ўшчаміў! (Берашова, Сен. р.). УШЧАПІЦЬ, дзс. — нацепить. Ушчапі чарвяка на кручок (Навасёлкі, Сен. р.). Ушчапі кралі на нітку (Ходцы, Сен. р.). УШЧЭНТ—дотла. Ушчэнт ты мяне разьбіў (Шаркі, Куз. р.). УШЧЭПНІЧАК, а, м. — руки, сложенные вместе. Матка прышла к дачцэ з ушчэпнічкам (Запрудзьдзе, Сен. р.). УШЫРКІ—в ширину. Ушыркі яна ня будзець болей аршыну (Рыбчына, Сір. р.). УШЧЫРКНУЦЬ, дзс. — чиркнуть, зажечь. Ушчыркні сярнічку (Селядцова, Беш. р.). УШЫЦЬ, дзс.—вшить. Кішэнь ушый (Чараўкі, Сен. р.). УЮН, а, м.—вьюн. Misgurnus fossilis L. Скураю ўюна лечаць (Заронава, Куз. р.). Пар. ваюн. УЮШКА, ж.— 1) вьюшка. Закладзі коміну ўюшкай (Мішкава, Куз. р.); 2) мотовило. Матай ніткі на ўюшку (Сураж, Сур. р.). Пар. юшка. УЯЖДЖАЦЬ, дзс. — уезжать. А пастой, швагрычка, ня ўяжджай! (Яноўшчына, Беш. р.). Ф. ФАЙЛА, ж.—гравилат прямостоячий. Geum strictum Ait. Што ты хочыш, каб тутацькі файла расла? (Раманаўка, Сен. р.). ФАЛДЫ, ж.—фалды, складки, сборки. Ён чалавек дрэнь—адрэш фалды ды ўцікай (Шыркі, Куз. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
/ 394