УСЮДАВАХ, УСЮДАХ— везде, повсюду. У сюдавах цябе досіць (Кузьміно, Сен. p.). Ты усюдах пападзеш (Селядцова, Беш. p.). Усюдах абшарылі, але ня знайшлі (Пяцігарск, Беш. p.).
УСЯГДЫ —всегда. Усягды я памагу табе (Доўжа, Куз. p.).
УСЯКІ— всякий. Усякі лезіць сюды, a ча'? (Лёзна, Лёз. p.).
УСЯЧЫНА, ж.— всячина. Ужо ўсячыну стала гаварыць (Церабетаўка, Віц. p.).
УТАПІЦЦА, дзс. — утопиться, утонуть. Ці чулі вы, што Паўла Васькін утапіўся? (Пустыр, Cip.p).
УТАРАПЕЦЬ, гізс.-оторопеть, испугаться. Яны дужа ўтарапелі (Мікалаёва, Куз. p.).
УТАРОПІЦЬ, дзс. — вперить глаза. Утаропіць вочы ў адно места (Селядцова, Беш p.).
УТОК, у, м.— уток, поперечные нитки в полотне. Hi хваціла утку даткаць кроены (Лятоўшчына, Куз р.).
УТОРКНУЦЬ, дзс.- вторкнуть, воткнуть. Уторкні палку ў мяжу! (Бышадкі, Меж. р.).
УТОЎПІЦЦА, дзс.—вместиться. У сё збожжа ў гэтам мяху ня ўтоўпіцца (Калышкі, Лёз. р.).
УТРАПЛЁНЫ — сумашедший. Ходзіць ён, як утраплёны (Казімірава, Сур. р.).
УТРАТА, ж — потеря, утрата. Нам гэта вялікая ўтрата (Селядцова, Беш. р.).
УТРАЦІЦЦА, дзс.—издержаться Столькі ўтраціўся—Ведаў-бы, дык лепш-бы сам спажыў (Канавалава, К уз. р).
УТРОХ — втроем. Утрох мы хутка зробілі (Глебаўск, Сен. р.).
УТРЫВАЦЬ, ч?ас.—удержаться. Ня ўтрываю: ўсё скажу (Навікі, Віц. p.J.
УТРЫМЦАЦЦА, дзс,—вмешиваться в какое-либо дело. Ці ты ўжо i ў нашыя справы пачаў утрымцацца?(Ст. Беліца,Сен. р.).
УТУШКАВАЦЬ, укутать. Утушкуй яго добра (Доўгае, Беш. р.).
УХАДЫНЕЦ, у, м. — покой. Няма яму ўхадынцу (Сукрэмна, Сен. рЛ.
УХАПІЦЦА, дзс.— схватиться. Ён ухапіўся за бярно i выплыў на берах (Лужасна, Куз. р.).
УХАП1ЦЬ,?да:-схватить. Ухапіў каршун пісклёнка (Пятніцкая, Беш. р.).
УХІЛЯЦЦА, дзс.—уклоняться. Ён усё ўхіляецца ад ёй (ХрапаВІЧЫ, Куз. р.).
УХМЫЛЕНЫ — улыбнувшийся, засмеявшийся. Стаяў ухмылены чалавечак (Дзямідавічы, Чаш. р.).
УХМЫЛЯЦЦА, ў. —улыбаться. Што ты ўхмыляешся, думает дурней цябе? (Рыбчына, Cip р.).
УЦЕХА, ж — отрада, удовольствие. Адна ўцеха—глядзець на яго (Селядцова, Беш. р.).
УЦІЖАРЫ —в состоянии беременности. Мар'я ўціжары ужо тры месяцы (Хамінічы, Сен. р).
УЦІРАШКА, УЦІРКА, ж., УЦІРЫШ, а, ж полотенце. Вазьмі уцірашку ды вытры лоб (Бабінічы, Віц. р). Вось тут вісіць уцірка (Каверзіна, Меж. p.). Дзяўчынка бяліла уцірышы(Горбава, Лёз p.).
УОІСНУЦЦА, Ьзс.—втиснуться. Мне-п толькі ўціснуцца, а там сам чорт ня выпрэць! (Доўжа, Куз. p).
УЦУРКІ-вдребезги. Міска разбілася ўцуркі (Семянцова, Беш. p.).
УЦЮЛ1КАЦЦА, дэс. — понравиться. А то уцюлікалася спаць! (Правы, Сен. p
Дадатковыя словы
маря, ухап1ць,<?да:-схватить, уцуркі-вдребезгй
36 👁