Старонка 344
◀ / 394 ▶
УРЫЦЦА, дзс. — врыться. Урыйся ў сена (Салаўёва, Выс. р.). УСЕ ЧЫСЬЦЕНЬКА — все поголовно. Бабаедаўскія шляхты пашлі ў касьцёл усе чысьценька ў брылях (Пацкава, Сен. р.). УСЁТКІ—все-таки, все-же. Алі усёткі аддаў мне тую рату (Чараўкі, Сен. р.). УСКАЧОК—вскач. Мы ехалі ўскачок (Ст. Беліца, Сен. р.). УСКРЭСЬЦІ, дзс.—воскреснуть. І ты ня ўскрэс? (Рыбчына, Сір. р.). УСКУРНУЦЦА, дзс. — неожиданно появиться, всплыть. Ня было, ня было, дай ускурнуўся (Копцевічы, Чаш. р.). УСЛОН, у, м.—скамейка. Падай услон сесьць чалавеку (Веляшковічы, Лёз. р.). УСМАК—всласть. Усмак паеў, даўно ўжо так ня еў! (Шаркі, Куз. р.). УСПАМІН, у, м.—воспоминание. На успамін ей пярсьцёнкі даваў (Яноўшчына, Беш. р.). УСПОЛ, у, м.—река ниже плотины. На ўсполе шчук б'юць васьцямі (Пятніцкая, Беш. р.). Пар. іспол. УССОПАК, у, м.—небольшой курган. На тым уссопку сідзелі (Казьяны, Сір. р.). УСТАВАЦЬ, дзс. — вставать. Уставай, до'спаць! (Валькі, Сір. р.). УСТАВІЦЬ, дзс.—вставить. Устаў новую балонку (Застарыньне, Беш. р.). УСТАЦЬ, дзс. — встать. Ні кайся рана ўстаць і малады жаніцца (Алексінічы, Сен. р.). УСТОРКНУЦЬ, дзс.—насадить. Вазьмі хварасьціну і ўсторкні на яе рыбу (Навасёлкі, Сен. р.). УСТРЫВАЦЬ, дзс. — 1) лезть всюду, принимать во всем участие. Так яму й нада: ніхай ні ўстрываіць усюды (Навікі, Віц. р.); 2) утерпеть. Ён ні ўстрывае, кап ні гаварыць (Бель, Выс. р.). УСТРЫМАЦЦА, дзс.—удержаться. І як ты ня ўстрымаўся? (Сянно, Сен. р.). УСТУПЕЦ, а, м.—ступенька. Кінь ты лазіць па етых уступцах у еты касьцёл! (Крынкі, Выс. р.). УСТУРЫЦЬ, дзс.—поднять, разбудить. Я яго ўстурыла на залаку (Храпавічы, Куз. р.). УСТУЖКА, ж.—лента. Дай на грыўню ўстушку (Берашоўцы, Беш. р.). Пар. істужка. УСХАПІЦЦА, дзс.—быстро встать, подняться. Яны ўсхапілісь і памаглі брату (Баравыя, Куз. р.). УСХОД, у, м.—1) восход. На ўсходзе сонца ўстаў (Слабодка, Куз. р.); 2) восток. Учоры вецер дуў з усходу (Глебаўск, Сен. р.). УСХОДЗІЦЬ, дзс. — всходить. Нешта мае буракі ня ўсходзяць (Забор'е, Сен. р.). УСЫПАЦЬ, дзс.—всыпать. Усыпалі бочку бульбы (Касачы, Лёз. р.). УСЬСЕСЬЦІ, дзс.—возсесть, сесть верхом. Быццам сам чорт усьсеў на яго (Навікі, Віц. р.). УСЬСЕЧ, дзс. — зазубрить о что-либо твердое косу или топор. Усьсек касу ап камень (Пожынкі, Сен. р.) УСЬЦІХАМІРЫЦЦА, дзс.—успокоиться. Ну, усьціхамірыўся; хай высьпіцца! (Рыбчына, Сір. р.). УСЬЦЯЖ — 1) вдоль. Усьцяш дарогі лес (Падбярэзьзе, Віц. р.); 2) цугом. Коні былі запрэжаны ўсьцяш (Селядцова, Беш. р.); 3) сплошь. Усьцяш лесам паедзім (Карма, Куз. р).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 394 ▶