Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
УПЛЫНЬ— вплавь. Конь пусьціўся праз возера ўплынь (Пустынкі, Сен. р.) УПОКАТ — вповалку, рядом. Усі палеглі спаць у по кат (Шчыпцы, Беш. р.). УП О П ЕРАК— впоперек. Упоперак 3 аршыны будзійь (Стралкі, Беш. р.). Пар. уперак. УПОРЫНА, at.—упрямец. Такі ўпорына, ніяк не ўгаварыць (Стралкі, Беш. p.). УПОЎЗІНЫ, ж.— переход в новый дом, новоселье. Ці зваў ты каго на ўпоўзіны? (Доўжа, Куз. р.). УПРАЖ КА, ж. — промежуток времени. Ідзі паработай упрашку (ПрусаўкІ, Аз. р.). Большую упрашку ты-ш адбыла (Вяжышча, Беш. рЛ. УПРЭГЧЫ, дзс.— запрячь. Нада добра ўпрэхчы каня, а то дарога вялікая (Іванова, Лёз. р.). УПРОЧКІ—прочь. Яго жонка ўшла ўпрочкі (Лазок, Куз. р.). Пайду сяньня ўпрочкі, не даець £н мне жыць (Прусаўкі, Аз. р). У ПУД, у, м.— испуг. Яму здарыўся ўпуд (Веляшковічы, Лёз. p.). УПУДЗІЦЦА, дзс.—испугаться. Ганка учора упудзілася Панасавай сабакі: трэ'булоп памераць яе (Санікі, Беш. р.). УПУСЫДІЦЬ, дзс.—впустить. І тапор i пешню ўпусьцілі ў'зяро (Альшанікі, Беш. p). УПЯТРЫЦЬ, дзс. — усохнуть. Кап ты ўпятрыў, такі паганы чалавек! (Ліпна, Сен. р.). У Р А Д Л І В Ы — 1) урожайный. Урадлівы гадок быў (Касачы, Лёз. р); 2) красивый. Ну, дзеўка ўрадліва, не дарма хлопцы бегаюць (Бабінічы, Віц. p.). УРАДЖАЙ, ю, м. — урожай. Не ўважай на ўраджай, а жыта сей (Алексінічы, Сен. р.). УРАЗІЦЦА, дзс. — обидеться. Што-то ён няйдзець—пэўні ўразіўся (Чашнікі, Чаш. p.). УРАДЗЩЦА, дзс.— уродиться. Харошанькі, прыгожанькі, па ком ты ўрадзіўся? (Сукрэмна, Сен. р.). У Р А Н Ь Н Е —- утром. Ураньня матка затапіла печку (Асінаўка, Беш. р.). УРАЧЫ, дзс.--сглазить. Ураклі нащага Ваньку, вось ён i гіне (Шарыпіна, Беш. p.). УРЭЗАК, у, м. — сверток полотна трубкой. Я выткала пяць урэзкаў (Пожынкі, Сен. р.). УРЭШ ЦЕ — наконец. Урэшці ён прышоў на сабраньне (Вейна, Сен. р.). УРОІЦЦА, дзс.—запасть в голову. Як што яму ўроілася—калом ня выб'еш (Шаркі, Куз. р.). У РАІЦЬ, дзс. — насоветовать, вбить в голову. Хто табеўраіў, што іна цібе любіць? (Доўжа, Куз. p.).. У РОСКІДЗЬ — редко.. У брусы ткаць дужа добра ўроськідзь, а тады ўцюжыць (Новае Сяло, Сен. р.). У РУГА, ж.— 1) удобство, выгода. Якая ўруга, калі ёсць садок ды пчолкі —ясі мядок, дасі блык—ня плачыць дзяцёнак (Абярэзкава, Сен. р.); 2) общественная земля, пастбище. У вас харошая ўруга для кароў (Жабяньцяі, Сур. р.). УРУЧНІКІ, аў, лг.—два горшка соединенных вместе ручкой для носки еды в поле. Вярніся ды вазьмі ўручнікі, а то касцы бяз крупені застануцца (Л i п н а, Сен. р.). УРЫЛЬЧЫК, a, At.— глинянная посуда для терки мака, коноплі и т. п. Бяры гэты ўрыльчык (Бешанкавічы, Беш. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбеш, трэбулоп, ўзяро
4 👁
 ◀  / 394  ▶