УМЯСЬЦЁХ — вместе. Добра жыць умясьцёх (Мядзьведзева, Аз. р.).
УНАДЗІЦЦА, дзс.—повадиться. Унадзілась лісіца красьць кур (Лужасна, Куз. р.).
УНІТЫ— узором, на подобие диагонали. У Проські куртка ўніты, ат таго й блішчыць як срэбра, ці вална тая (Ліпна, Сен. р.).
УНОСЬНІК, а, м., УНОСЬНІЦА, ж.—носовой платок. Ён узяў уносьнік і выцер нос (Лоўжа, Сір. р.). Купілі ўносьніцу (Дзямідавічы, Чаш. р.).
УНОЧЫ—ночью. Браў мяне днём, а ня ўночы (Сідоры, Меж. р.).
УНУК, а, м.—внук. Восіп на Душчыне меіць ужо ўнукаў і праўнукаў (Дужчына, Куз. р.).
УНУРЫНА, ат.—плакса. Хто яе знаіць паком яна урадзілася такая ўнурына? (Новікава, Сен. р.).
УНЯЦЦА, дзс. — успокоиться. Уймісь ты там (Ястрабы, Куз. р.).
УНЯЧЫВІЛЯХ — в беспамятстве. Пабех унячывілях (Луб'ева, Аз. р.).
УПАД, у, м. — упадок, несчастье. Хай у цябе ўпад упадзець! (Доўгае, Беш. р.).
УПАДАБАЦЬ, дзс. — облюбовать. Ці ўпадабаў ты сані? (Стаішча, Чаш. р.).
УПАДАК, у, м. — упадок, несчастье. У тым доме ўпадак (Хмяльнік, Беш. р.).
УПАДАЦЬ, дзс. — приходить в упадок, уменьшаться. Ну, яна ўпадзець (Альшанікі, Беш. р.).
УПАДЗЕНЬ, я, ю, м.—болезнь, несчастье. Кап у цябе ўпадзень уваліў! (Слабодка, Беш р.).
УПАРАДКАВАЦЬ, дзс. — привести в порядок. Астап упараткаваў усё сена ў пуню (Оусішча, Сен. р.).
УПАРТЫ—упрямый. Гэты чалавек упарты (Дзямідавічы Чаш. р.).
УПАСКІ—узором в полоску. Аўдоцьця тчэць на спадніцы ўпаскі (Ліпна, Сен. р.).
УПАСЬЦІ, дзс.—кроме общего значения—пасть, издохнуть. Жырабок упаў (Падыгрушка, Беш. р.).
УПАЦЕЛЫ—вспотевший. Упацелы конь стаяў каля хлеву (Падрэзы, Чаш. р.).
УПЕРАГОНКІ—взапуски. Дзеці бегалі ўперагонкі (Кузьміно, Сен. р.).
УПЕРАД—вперед. Уперат берагіся! (Пустынкі, Сен. р.).
УПЕРАК — впоперек. Цяперацькі ўперак зьмерай загон (Брыды, Меж. р.).
УПЭЎНЕНЫ — уверенный. Ня будзь такі ўпэўнены—ні аддасьць табе грошы! (Дубнікі, Сен. р.).
УПІРАЦЦА, дзс. — упираться, противиться. Ні ўпірайся, а йдзі, калі цябе просяць (Оўсішча, Сен. р.).
УПІРЫСТЫ — упорный. Маладухі часта бываюць упірыстыя (Гравы, Сен. р.).
УПІЦЦА, дзс.—оп'янеть. Ну й упіўся-ш я на вясельлі (Хмары, Куз. р.).
УПЛЯТАЦЬ, УПЛЕСЬЦІ, дзс.—вплетать, вплести. Чырвоная стужачка ўплецена ў касе (Глебаўск, Сен. р.). Ні ўплятай етай стушкі ў касу (Падбярэзьзе, Віц р.).
УПЛЁТКА, ж.—лента для кос. У Марылі прыгожая ўплётка (Сьвеча, Беш. р.).
УПЛІХНУЦЬ, дзс.—вплеснуть, влить. Упліхні мне лошку стравы (Сянно, Сен. р.).
76 👁