Старонка 341
◀ / 394 ▶
УКРУЦІЦЬ, дзс. — завернуть. Укруці там у бумашку кусок сала (Марцінкава, Куз. р.). УКРЫЎДЗІЦЦА, дзс. — обидеться. На цябе ня можна укрыўдзіцца, бо ты прамы чалавек (Сянно, Сен. р.). УКРЫЎДЗІЦЬ, дзс. — обидеть. Хто-ш цябе ўкрыўдзіў? (Лукьянова, Сен. р.). УКУЛЬМІЦЦА, дзс. — сосредоточиться, углубиться. Як укульміўся, дык не адарваць (Луб'ева, Аз. р.). УКУЧУ, — в кучу, вместо. Станавіцесь укучу ўсі! (Курына, Куз. р.). УЛАВІЦЬ, дзс. — поймать. Я ўлавіў у жыце зайца (Кураеды, Беш. р.). УЛАДАЦЬ, дзс. — владеть. Ты ня будзеш уладаць гэтай зямлёй! (Рыбчына, Сір. р.). УЛАЗІНЫ, ж. — новоселье, переход в новый дом. Я добра пагуляў на улазінах (Косы, Віц. р.). УЛАСНЫ — собственный. У мяне есьць уласны конь! (Баркова, Куз. р.). УЛАСЬНІК, а, м. — собственник, владелец. Я уласьнік усяму, а ня ты! (Рыбчына, Сір. р.). УЛАТОЎК, м — курган. Быдла ходзіць на ўлатоўках (Мокавічы, Чаш. р.). Пар. валатоўка. УЛЕВА, — влево. Як праедзіш дзярэўню зьвярні ўлева (Пяцігарск, Беш. р.). УЛЕГЦА — налегке. Завёс дровы, а адтуль прыехаў улегцы (Стралкі, Беш. р.). УЛЕЗЬЦІ, дзс. — влезть. Конь улез у гарод, ды здратаваў усю пшаніцу (Марозаўка, Сен. р.). УЛЕТКУ — летом. Улетку мы хадзілі купацца (Раіны, Аз. р.). УЛЕШКУ — невысоко, над лесом. Як будзе сонца ўлешку — прыдзі ка мне, Тацянка (Лужасна, Куз. р.). УЛІЦЬ, дзс. — влить. Хто тут увальлець гэта парасятам! (Чараўкі, Сен. р.). Улей мне крупені (Глебаўск, Сен. р.). Уліце мне сыраквашы (Кураеды, Беш. р.). УЛЮБІЦЦА, дзс. — влюбиться. Яна дужа ўлюбілася ў Івана (Бешанкавічы, Беш. р.) УЛЮБІЦЬ, дзс. — 1) возлюбить. Якую ты ўлюбіш? (Альшанікі, Беш. р.); 2) облюбовать, полюбить. Я ўлюбіла гэтый цьвет (Гарадок, Гар. р.). УЛЯКНЕНЬНЕ, н. — испуг. Ад улякненьня памёр (Доўгае, Беш. р.). УЛЯКНУЦЦА, дзс. — испугаться. Я-ш дужа улякнуўся, калі ўбачыў ваўка (Веляшковічы, Лёз. р.) УМЕРЗНУЦЬ, дзс. — замерзнуть. Зямля крэпка ўмёрзла (Аськершчына, Беш. р.). УМЕЦЬ, дзс. — уметь. Ні нада нічога умець, калі будзіць поўна клець (Уланавічы, Віц. р.). УМІРУШЧЫ — смертный. Дзіця умірушчае (Стаішча, Чаш. р.). УМІХЦІЦЬ, дзс. — вместить, втиснуть. Уміхціў два кускі хлеба (Сухарукава, Аз. р.). УМОВА, ж — условие, договор. Умова была на 10, а ён даець 5! (Чашнікі, Чаш. р.). УМОЎЛЕНЫ — условленный, договоренный. Умоўленнага ваш дохтар нам ні аддаець (Чашнікі, Чаш. р.). УМЫЗГІ, аў, ж. — любовное свидание. На ўмізгі панеслася (Каралёва, Выс. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 394 ▶