УВАГА, ж.—1) внимание. Нет у яго ніякай увагі—вецер ветрам (Слабодка, Куз. р.). 2) почтение, уважение. Ён адносіўся к цясьцю з увагай (Пятніцкая, Беш. р.).
УВАЖАЦЬ, дзс.—кроме общего значения — обращать внимание. Ня ўважай ты на яе брахню! (Гараватка, Меж. р.).
УВАЖНА — внимательно. Глядзі уважна, каб ні прапусьціць (Доўжа, Куз. р.).
УВАЖНЫ—вежливый, внимательный. Наша кынягіня такая ўважная! (Мазалава, Куз. р.).
УВАЖЫЦЬ, дзс. — уступить. Уваж ты яму хоць рас (Стралкі, Беш. р.).
УВАЙЦІ, дзс. 1) войти. Увайдзі ў хлеў — увідзіш (Лужасна, Куз. р.). 2) уйти. Лепей увайдзі! (Чарнагосьці, Беш. р.).
УВАЛІЦЦА, дзс.—упасть, вброситься. У калодзісь увалілася твая шапка (Слабодка, Куз. р.)
УВАЛІЦЬ, дзс.—ввалить. Каб цябе скула ў бок уваліла! (Зямковічы, Сен р.).
УВАЛОКА, ж.—площадь земли (около 20 десятин). У яго дзьве ўвалокі зямлі (Копцевічы, Чаш. р). Пар. валока
УВАЛЬ, ж—вуаль, фата. Маладуха купіла ўваль (Русінава, Сен. р.).
УВАЧАВІДКІ—на виду. Гэна мне зрабілася увачавіткі (Гуліна, Сен. р.)
УВАЧЧУ—на глазах, на виду. Тут-жа ўваччу ілгець (Хацімшчына, Куз. р.).
УВЕДАЦЬ, дзс. — узнать. Іна ўсё уведаіць, што ні хавай ад іе (Стасева, Выс. р.)
УВЕСЬ—весь. Увесь дзень быў тамацькі (Прусаўкі, Аз. р). Усі яблыкі перанасілі (Яноўшчына, Беш р).
УВЕТЛІВЫ—приветливый, внимательный Бацькі ейныя на дзіва ўветлівыя! (Даўжа, Куз. р.). Пар. ветлы
УВЕЧАРЫ—вечером. Увечары вылі ваўкі, а ня ночы (Кузьміно, Сен. р).
УВІДЗЕЦЬ, дзс.—увидеть. Паднімі мяне—я увіджу (Лукашоўка, Беш. р.). Як увідзіце сваімі вачмі, дык веры дасьцё (Запрудзьдзе, Сен р).
УВІТКА, ж.—крученная ветвь для привязывания решетки на крыше, связывания кольев в заборе и т. п. Прыцягні там паплеціну ўвіткай (Азярэцк, Сен. р). Пар вітка.
УВОЙ, ю, м.—веревка из плохого льна, которой подплетают лапти. Прынясі мне увой, падплесьці лапці (Дарожкава, Сір.р.).
УВОНКАХ —снаружи, надворе. Увонках холадна, — адзень кажух (Чашнікі, Чаш. р.). Пар. вонках
УВОСЕНЬ — осенью. Увосень растуць апенькі (Баркова, Куз.р.).
УВЫЙСЬЦІ, дзс.—войти. Увыйсьці ня ведаю як (Канавалава, Куз. р.) Пар. увайсьці.
УВЫХОДЗІЦЬ, дзс — приходится. Сяньне неяк ня ўвыходзіць пайсьці ў царкву (Бікава, Сен. р.).
УВЯЗКА, ж—кусок полотна, которым увязывают пищу в поле. Увязку пайшчы, як я так гаршкі панясу? (Сукрэмна, Сен. р.)
УГАДЗІЦЬ, дзс.—угодить. Нявестка угадзіла ўсім у хаце (Русінава, Сен. р.).
УГАМАНІЦЦА, дзс. — успокоиться. Калі ты угамонісься! (Сяркуці, Сен. р.).
81 👁