АГАРОД, у, м.—огород. Мама пашла ў агарод (Барсукі, Аз. р.). Пар. гарод.
АГАРОДНІНА, ж. — овощи. Такая жара—агародніна пагарэла (Мазалава, Куз. р.).
АГА-ТУ-ГА, вкл.—ату. Як крыкнуў на вуўка: «ага-ту-га», дык ён драла (Касачы, Лёз. р.).
АГАЧ, у, м.—дрова. Нашы вазілі ў горад агач прадаваць (Вяжышча, Беш. р.).
АГАШАЦЬКІ, вкл. — да. Агашацькі, і я пайду (Крыльцова, Сен. р.).
АГІБА, ж. — вязкое топкое место на болоте, где можно провалиться. Агіба цябе бяры! (Вішкавічы, Чаш. р.).
АГІДЛЫ — противный, гадкий. Які ты мурзаты, агідлы! (Бешанкавічы, Беш. р.).
АГЛАБІЛІНА, АГЛОБЛЯ, ж.— оглоблина. Ці прыладзіў ты к калёсам аглоблю? (Мар'янава, Сен. р.). Аглабіліну зламаў, дык калёсы кінуў (Кабішча, Куз. р.).
АГЛОБЛІ, ж.— оглоблі. Высек сабе ў лесі новыі аглоблі (Лужасна, Куз. р.).
АГЛУМІЦЦА, дзс. — сбиться с толку, одуреть. Я прама аглуміўся. (Стралкі, Беш. р.).
АГЛУМІЦЬ, дзс.—одурить. Такім шумам можна галаву аглуміць. (Пятніцкая, Беш. р.).
АГЛЯД, у, м.—осмотр. Паехаў на агляд зямлі (Мянюцева, Сен. р.).
АГЛЯДАЦЦА, АГЛЕДЗІЦЦА, дзс. — осматриваться, осмотреться. Ну дык ты-ж агледзься! (Чараўкі, Сен. р.).
АГЛЯДАЦЬ, дзс.—осматривать. Бацька ў пуні—пашоў сена аглядаць. (Пятніцкая, Беш р.).
АГЛЯДЗІНЫ, ж. — смотрины. У Насьці ўчора былі сваты, а ў васкресеньне яе бацька паедзіць на аглядзіны. (Суднікі, Куз. р.).
АГНІВО, н.—кусочек стали, которым высекают огонь из кремня. Дай мне агніво высеч агню. (Чараўкі, Сен. р.).
АГОЛЕНЫ—обритый. Ходзіць з аголенаю галавою, як гарбузом. (Астроўна, Віц. р.).
АГОНЬ, ю, я, м. — огонь. Агонь пылае ў печы. (Раіны, Аз. р.); 2) костер. Мы ў полі расклалі вялікі агонь (Асінаўка, Выс. р.).
АГОЎТАЦЦА, дзс.—освоиться, приспособиться. Зразу яму паказалася дзіка, а послі агоўтаўся, і нічога. (Сьвярдлы, Беш. р.).
АГРАБАЦЬ, дзс.—1) огребывать. Аграбі копы (Дубнікі Сен. р.); 2) сгребать в мешок муку на мельніце из-под жерновов. Маё меліцца—іду аграбаць (Лужасна, Куз. р.).
АГРАБІЛІНА, ж.—рукоятка у у грабель. Манька атсекла аграбіліну, толькі дужа яна таўстая і сукаватая (Рудня, Аз. р.).
АГРАБЛІ, ж.—грабли. Трэба зрабіць новыі аграблі (Шпунты, Куз. р.).
АГРАБЛЯЦЬ, дзс. — грабиць. Паны езьдзяць па дзярэўням аграбляюць мужыкоў (Сукрэмна, Сен. р.).
АГРАМАДНЫ—огромный. Бык аграмадны быў. (Чараўкі, Сен. р.).
АГРАМОН, а, м. — агроном. Я лучча аграмона панімаю. (Мазалава, Куз. р.).
АГРЭСТ, а, у, м.—крыжовник. Ribes Grossularia L. Як у вас многа агрэсту у саду! (Прусаўкі, Аз. р.). У нас няма агрэста. (Луб'ева, Аз. р.). Сёлета многа агресту. (Альгова, Віц. р.).
88 👁