Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
АБЯЗУРНІК,. а м. — шалун, озорник. Андрэй бальшэй абязурнік (Сянно, Сен. р.). АБЯЗУРНЫ — озорный. Дужа абязурны Ахрэмка— ні прайці вуліцу (Сухарукава, Аз. р.). АБЯРНУЦЬ, дзс. — повалить, опрокинуть. Блохі байню абярнулі (сьвіньня з парасятамі). (Кошчава, Беш. р.). АБЯРНУЦЦА, дзс.—і) повернуться. Абярніся назад ды паглядзі (Карма, Куз. р.); 2) опрокинуться. Гарлач абярнуўся i малако вылілася (Марцінкава, Куз. р.). АБЯСЬПЕЧЫЦЬ, дзе.—лишить всего, оставить на бобах. Во абесьпечылі баньдзіты Я гора (Саўчонкі, Гар. р.). АБЯЦАНКА ж., АБЯЦАНЬНЕ, «.--обещание. Даў абяцанку быць, а няма (Сукрэмна, Сен. р.). Гэткае абяцэньне! (Гарадок, Гар. р.). АБЯЦАЦЬ, АБЯСЬЦЩ Ь, дзс.— обещать. Не нада было абяцаць, калі ні бярэш (Селядцова,Беш.р.). Абясьціў пазычыць 100 р. на карову, ды ні дае( Гарадок, Гар.р.). АВАДЗЕНЬ, я, м. — овод. Hypoderma lineatum Villers i інш. Авадзень меня укусіў (Ісачкава, Аз. p.). Пар. вадзень. АВАНТУРА, ж. — авантюра. Увязаўся ў авантуру з гэтымі жулікамі (Лёзна, Лёз. p.). АВАНТУРНІК, а м.—авантюрист. Зловяць яго — бальшэй авантурнік (Дубнікі, Сен. p.). АВЕЧКА, ж,— овца. Ovis aries. Ганіце авечку ў поля (Чарніца, Лёз. p.). АВЕЧНІК, a, y, м. —- овечий хлев. Загані авечак у авечнік на нач (Калышкі, Лёз. p.). АВЁС, a, y, м.— овес. Avena sativa L. Авёс змалолі на бліны (Рудня, Аз. p.). ABIH, y, м.-~овин. Снапы павазілі ў авін (Загор'е, Сен. p.). А ВО, А В О -Ж, А В О С Ь -Ж А, вкл—вот, вот-же. Аво, i ён (Лятоўшчына, Куз. p.). Аво-ж i ня буду прасіцца (Сянно, Сен. p.). Авось-жа гэтага ня будзе (Дубнікі, Сен. p.). АВОЙ, вкл.— ах. Авой, як харашо! (Бабінічы, Віц. p.). Авой... авой... авой, што ета з ім случылася? (Міхалі, Куз. p.). АВОХЦІ МНЕ, вкл— ах, восклицание при горе. Авохці мне, як цяжка! (Бабінічы, Віц. p.). АТКувкл.— 1) да, утверждение. Ці пойдзем заўтры на кірмаш?— Ага! (Навікі, Віц. p.),- 2) ну вот, злорадство. Ага, я-ж табе казаў! (Мікалаёва, Куз. р.). АГАЗНЫ, А ГАЗЫІІВЫ, — надоедливый, озорный. Тваі рукі агазныя (Ульлянавічы, Сен. р.). Як муха агазьлівы! (Чашнікі, Чаш. р.). АГАЗЬЗЮ — нахально, нагло. Агазьзю ў вочы як кініцца! (Доўгае, Беш. p.J. АГАЛПДЬ, дзс.—1) обнажить. Агаліла хлопца ды ў воду (Лятоўшчына, Куз. р.); 2) побрить. Агалілі цябе дрэнна(Дабрамысьль, Лёз. р.). Пар. абгаліць. АГАНІЦЬ, дзс.— охулить, осудить. Трэба-ж было яго так аганіць! (Дубнікі, Сен. р.). АГАНОТАК, а, л#.—полено, из которого колют лучину. Падай мне аганотак, буду лучыну ськяпаць (Пяцігарск, Беш. р.). АГА РАК, а, л.-огарок. Выкінь агарак, а то ён толькі дыміць (Дабрамысьль, Лёз. р.). АГАРН УЦ Ь,дзс— огрести кругом. Агарні кучу аўса (Труханавічы, Чаш. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вкл>—вот, загоре
9 👁
 ◀  / 394  ▶