Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
АБШАЛЯВАЦЬ, дзс,— обшить досками стены снаружи. Абшалюю хату, дык яна сто гадоў прастаіць (Лёзна, Лёз. р.). АБШ АР, у, л*.—пространство, территория. На етакім абшары жыць можна (Сукрэмна, Сен. р.). АБШАРПАНЫ — оборванный. Даўно ўжо ён ходзіць абшарпаны (Янавічы, Сур. р.). АБШ АРПАЦЦА, дзс — обноситься, оборваться. Я зусім абшарпаўся — нечага адзець (Пустынкі, Сен. р.). АБШАРЫЦЬ, дзс.— обыскать. Увізьдзе абшарыў, але ні знашоў (Стрэлкі, Беш. р.). АБШ АСТАЦЬ, дзс.-обворовать, очистить. У гэту ноч зладзеі абшасталі клець (Прудок, Віц. р.). АБШ АТРАВАЦЬ, дзс. -о ч и стить зерна от скорлупы на мельніце. Абшатруем ячменю на крупы (Лятоўшчына, Куз. р.). АБШМАРАВАЦЬ, дзс. — испачкать, обмазать. Абшмараваў цела дзёгцем, дык i прапалаўся хвароба (Лятоўшчына, Куз. р.). АБШМУЛЯЦЬ, дзс. — стереть кожу до садна. Вожкі кладзі на гужы, каб лапаткі каню не абшмуляць (Карма, Куз. р.). АБШНЫПАРЫЦЬ, дзс. — обыскать, осмотреть. Усю пуню абшныпарыў i знашоў ткі апарат (Карма, Куз. р.). АБШ УКАЦЬ, дзс. — обыскать. Прыдзецца абшукаць усіх, хто ёсьць—мо i знайдзем (Дабрамысьль, Лёз. р.). АБ'ЕЖЧЫК, а, м.—об£ездчик. Скора к нам пріедзіць абуешчык i атаб'ець лес (Баравыя, Віц. р.). АБЫ, зл.—лишь бы. Мне абы толькі давалі грошы (Доўжа, Куз. р.). АБЫБ, зл.—лишь бы, только бы. Ведаем, абыб злавіць яго, дык дадзём (Карма, Куз. р.). АБЫДЗЕ — где-либо, в любом месте. Кінь абыдзе—ўя сам паст аўлю (Дабрамысьль, Лёз. р.). АБЫДЗЕННЫ — ежедневный. Гэта абыдзенная работа. (Дабрамысьль, Лёз. р.). АБЫЙЦІ, дзс. — 1) обойти. Абыйшлі кругом сяла i ні знашлі сьлядоў (Карма, Куз. р.); 2) исходить. Абыйшлі увесь лес, а кароў няма (Дабрамысьль, Лёз. р.); 3) обмануть, обойти, ён мяне абы йш оў з сенам (Стрэлкі, Беш. р.). АБЬІ-КАЛІ — в любое время, когда-нибудь. Заходзь абы-калі i зробім (Азярэцк, Сен. р,). АБЫКЛЫ—обыкновенный. Гэта ў яго абыклы парадак—тое тут, а тое там (Дабрамысьль, Лёз. р.). АБЫ-КУДЫ—куда нибудь, в любое место. Цяпер ідзі абыкуды, абы да вячэры дома быу (Азярэцк, Сен. р.). АБЫНОЧНЫ—еженочный. Абыночная бяда—нехта каня мучыць (Дабрамысьль, Лёз. р.). АБЫ -ХТО—лишь бы кто, кто угодно. Гэта можа зробіць абыхто (Пустынкі, Сен. р.). АБЫ -Ш ТО—лишь бы что, что угодно. Яна кажа абы-што (Пушкары, Сен. р.). АБЫ-ЯК—лишь бы как, как угодно. Абы-як сышло i ладна (Навікі, Віц. р.). АБЫ-ЯКІ—лишь бы какой, какой угодно. Бяры абы-які тапор ды бяжы скарэй (Высачаны, Выс. р.). АБЫЧАЙЛІВЫ — с норовом. Прадалі каня з-за таго, што ён дужа абычайлівы (Цясалы, АЗ. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абежчык, абыдзе—^я, атабець
9 👁
 ◀  / 394  ▶