Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
АГРОМНІСТЫ — огромный, большой. Язэп—агромністы чалавек, (Дзямідавічы, Чаш. р.). АГРЬІСЬНІК, у, e l —кустарник крыжовника. Абкалоўся на агрысьнік (Доўжа, Куз. р.). АГУ, вкл,— да, утверждение, Пойдзем да дому?— Агу, братка ты мой! (Лужасна, Куз. р,). АГУЛАМ-г-1) сообща, вместе. Агулам хату ўзбудавалі. (Мішкава, Куз. р.); 2) оптом, гуртом. Агулам гусей прадавапь выгадней (Пустынкі, Сен. р.). АГУЛЬНА — сообща. Агульна узяліся зрабіць мост (Навікі, Віц. р). АГУЛЬНЫ i— общий, совместный. У нас агульная асець (Зыскі, Беш. р.). АГУРЭЦЬ, дзс. — облениться. Так агурэў я, што i есьці лянюся. (Ходцы, Сен. р.). АГУ РОК, а, ж--огурец Cucumis sativus L. У нас сёлята будзе шмат агуркоў. (Мігава, Куз. р.). АД, пом.— от. Ад чаго табе стала: ці ад круп ці ад сала. (Ст. Беліца, Сен. р.). АДАДРАЦЬ, дзс.—1) отодраць. Вот аддзёр, так аддзёр дождж! (Вейна, Сен. р,). 2) оторвать. Аддзяры оям ку ды лезь у хату. (Селішча, Гар. р.). АДАРВАЦЦА, дзс.—оторваться. Курак атарваўся ў лапця. (Альшанікі, Беш. р.). АДАРОБКА, ж.— трубка из липовой коры для наматывания ниток для сушки. Калі ты мне зробіш адаробку— матаць ніткі нада? (Спаская, Cip. р.). АДАСЛАЦЬ, дзс. — отослать. Я ж адаслала табе твой гарлач! (Доўжа,оКуз. р.). АДБАУЛЯЦЬ, дзс.—отбавлять, уменьшать. Даволі табе адбаўляць~ужо i так мала. (Касачы, Лёз. р.). АДБІРАЦЬ, дзс.—1) отбирать. Будзем адбіраць лепшы акалот на кулі (Дабрамысьль, Лёз. р.); 2) отнимать. Адбяры ў яго пугу! (Дражна, Куз. р.) АДБОЙ, ю л».—отбой. Адбою няма ад гэтых абязурнікаў. (Княжыца, Куз. р.). АДБРАХАЦЦА, дзс.—дать отпор в споре с кем либо. А ўсёткі ён сумеў адорахацца (Вейна, Сен. р.). АДБРАХАЦЬ, дзс.— выругать в ответ на ругню. Адорашы за мяне ёй. (Княжыца, Куз. р.). АДБУКСАВАЦЬ, дзс.—побить. Адбуксую табе ахалкам (Доўгае, Беш. р.). АДБЫЦЦА, дзс.— 1) побывать. Усе адбыліся у нас. (Доўгае, Беш. р.); 2) состояться. Усе вясельлі а дбыліся. (Альшанікі, Беш. р.). АДБЫЦЬ, дзс.— 1) отбыть. Адбыў я(Шыпы,Сен.р.); 2) отделаться. Спасібам не адбудзеш—дзень жаць будзеш(Запрудзьдзе,Сен. р). АДВАГА, ж.—отвага, решимость. Адвага ляпей (Кляшчыно, Беш. р.). АДВАЖНЫ,—отважный, смелый. Адважны ты хлопец (Кузьміно, Сен. р.). АДВАЖЫЦЦА, дзс.— решиться, осмелиться. Я так i не адважылася прасіць. (Оўсішча, Сен. р.). АДВАЛЬЧЫК, а, м.— сани со спинкой. У ватвальчыку куды лепей ехаць, як у простых санках. (Ходцы, Сен. р.). АДВЕДКІ, ж.—проведывание, посещение. Пайду ў атветкі к пляменьніцы. (Мясаеды, Беш. р.). А Д В Е Д Ы В А Ц Ь, АДВЕДАЦЬ, дзс. — навещать, навестить. Пайду адведаць пляменьніцу (Красьніца, Чаш. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адбрашы
9 👁
 ◀  / 394  ▶