Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
Сен. р.)* Вывааіўся сьлісак, i ня можна зачыніць дзьверы (Сянно, Сен. p.). СЬМЕЦЬЦЕ, зб. «.— мусор, сор. Згарні сьмецьце ў кучу (Ісачкава, Аз p.). СЬМЕШКІ, ж.—шутки. Табе ўсё сьмешкі (Пустынкі, Сен. p). Якія табе ca мной сьмешкі?! (Aciнаўка, Беш. p). СЬМЯГА, ж — жажда. Сьмяга ў мяне ў роце (Падпазьнікі, Куз. p.). СЬМЯГНУЦЬ, дзс. 1) жариться в закрытой посуде в духу. Пражона ужо сьмягнець (Высачаны, Выс. р.); 2) запекаться. Вусны сьмягнуць ад жары (Кураеды, Беш. р.). СЬМЯРДЗЕЦЬ, дзс. — вонять. Нябошчык пачынает сьмярдзець (Пятніцкая, Беш. р). СЫУ1ЯРДЗЮК, а, м.— вонючка. Адыйдзі адгэтуль, сьмярдзюк! (Беліца, Сен. р.). СЬМЯРДЗЮЧА - вонюче. Дужа сьмярдзюча пахніць ( Н а в і к і, Віц. p.). СЬМЯРОТАНЬКА, ж— смерть. Каб иябе сьмяротанька задавіла! (Купіна, Віц. p.). СЬМЯРОТНІК, а, м.—мертвец. Наш сусед зхварэў, што выглядае, як сьмяротнік ( Б е л і ц а, Сен. р.). СЬМЯРОТНЫ — смертельный. Хадзі кол ты сьмяротны! Сьмяротную рубаху адзеў (Карповічы, Віц р). СЬМЯТа НА, ж. — сметана. Сьмітанай белюць капусту (Альшанікі, Беш. р.). СЬМЯТАНІК, а, м.—репяшок обыкновенный. Agrimonia Eupatoria L. Сьмятаніка ня вырвеш— падкапай (Канёва, Сен. p.). СЬМЯХОТА, ж — смех. Бонаробіў сьмяхоты (Доўжа, Куз. p). СЬНЕДАНЬНЕ, СЬНЯДАНЬНЕ, и. —завтрак. Учора на сьнеданьне былі былі бліны ў нас (Падлазьнікі, Куз. p.). Ужо сняданьне на стале, а ты усё няйдзеш (Заазерье, Сен. p.). СЬНЕДАЦЬ, дзс.— завтракать. Хадзі сьнедаць (Курына, Куз. p.). СЬНІТКА, ж.—снить. Aegopodium podagraria L. Сьнітку іногды варуць (Машчоны, Сен p.). СЬНІЦЦА, дзс.—сниться. Каб ты ня сьніўся! (Беліца, Сен. p.). СЬНІЦЬ, дзс.—видеть что нибудь во сне. Я сягоньня сьніла цябе (Бабінічы, Віц. p.). СЬНІЧНА — плотно. Крышка сьнічна накрываець (Рыбчына, Cip. р.). Як ён тут сьнічна прыгнаў падушку к восі, што ня відна дзе яны сходзяцца (Глебаўск, Сен. р.). СБНІЧНЫ — плотный. Не ён ціпер сьнічны мост меіць (Рыбчына, Cip.) СЬНЯДАНКА, ж. — девушка сопровождающая невесту в дом жениха. Сьняданкі з маладухай паехалі к маладзенцу (Альшанка, Чаш. р.). СЫ1ЕВЫ, аў, м. — песни. Бывала сьпевы завядуць (Казімірова, Сур. р.). СЬПЕЛІЦЬ, дзс. — способствовать созреванию, оставлять зреть. Сьпеліў яблыкі, а ночы ўчора нехта абабраў! (Сьцяпанавічы, Меж р.). СЬПЕЛЫ—зрелый. Суніцы ўжо сьпелыя (Доўжа, Куз. р,). СЬПЕРЦІ, дзс. — 1) утащить. Часікі сьпёр (Ковалькі, Куз р.); 2) скучить. Сьперлі ўсіх у кут (Доўгае, Беш. р.). СЬПЕСТАВАНЫ — избалованный. Ен сьпеставаны (Пустынкі, Сен. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ж.—снйть
6 👁
 ◀  / 394  ▶