СВЕТАВАЯ ЗАРАНКА—Венера. Сьветавая заранка ўжо ўзышла, скора дзень будзе, нада сьпяшыць малаціць (Бяскатава, Гар. р.).
СЬВЕТАЧ, а, у, м.--палка с развилинкой, куда вставляют лучину. Папраў сьветач! (Агрыцкава, Беш. р.).
СЬВЕТЛА—видно. На вуліцы ўжо добра сьветла было, калі мы выехалі з двору (Гарывецк, Сен. р.).
СЬВІЗІК, а, м. — небольшая кадка. Я сёлета налажыў сала цэлы сьвізік (Міхалі, Куз. р.).
СЬВІДЗІНА, ж. – дерен. Carnus sanguinea L. А на вошта табе сьвідзіну рваць? (Слабада, Сур. р.).
СЬВІНАКРОП, у, м.—торица полевая. Spergula arvensis L. Бальшэй сьвінакроп парос у льну (Касачы, Лёз. р.).
СЬВІНКА, ж.--болезнь свинка. У яго сьвінка; апухла пад вушамі (Беліца, Сен. р.).
СЬВІННУХА, ж. — белоус. Nardus stricta L. Ніхто ня есьць сьвіннуху (Станіславова, Сен. р.).
СЬВІНУШНІК, СЬВІНЯРНІК, а, м.-- свиной хлев. У сьвінушнік гані (Беліца, Сен. р). Пагналі сьвіньней у сьвінярнік (Хоцькаўшчына, Чаш. р).
СЬВІНЬНЯ, ж. — свинья. Сьвіньня залезла ў агарод (Ісачкава, Аз. р.).
СЬВІР, а, у, м.--колодезный журавль. Свір паськепаўся і зараз зваліцца. (Ходцы, Сен. р.). Пар. асьвер.
СЬВІРАН, а, м.—амбар. Ён улетку сьпіць у сьвірне (Тухінка, Сен. р.).
СЬВІРЭПА, ж.—свирепа. Raphanistrum innocuum Medic. Адна сьвірэпа парасла у ваўсе (Матушова, Лёз р.).
СЬВІРЭПІЦА, ж. — сурепица, полевая редька. Raphanistrum silvestre Acherson (R. innocuum Medic). Сьвірэпіца заглушыла ячмень (Вядрэнь, Чаш. р.).
СЬВІСТУН, а, м.—пустой орех, со свищем. Сёліта многа сьвістуноў у арэхах (Калышкі, Лёз. р.).
СЬВІТКА, ж.—поддевка. Трэба сьвітку надзець (Стаішча, Чаш. р.).
СЬВІЦЕЦЦА, дзс. — просвечивать. Сьвіціцца вунь там (Валькі, Сур. р.).
СЬВІШЧЭЦЬ, дзс. — свистеть. А што тая за брадзяга, што па саду сьвішчыць? (Запрудзьдзе, Сен. р.)
СЬВІШЧЫК, а, м. — свисток. У Пецькі ёсь сьвішчык (Пустынкі, Сен. р.).
СЬВЯДОМЫ—сознательный. Дужа сьвядомы чалавек (Запрудзьдзе, Сен. р).
СЬВЯЖЫНА, ж.—свежее мясо, сало. Сьвяжыны нашай папробуйце (Гараватка, Меж. р.).
СЬВЯКРОВА, СЬВЯКРОЎ, СЬВЯКРУХА, ж. — свекровь. У мяне злая сьвякрова (Пустынкі, Сен. р.). Я сьвякрусе не ўгадзіла (Забор'е, Сен р.).
СЬВЯНЦОНЫ — освященный. Ня кідай хлеб на падлогу—ён-жа сьвянцоны! (Бешанкавічы, Беш р).
СЬВЯРБЕЦЬ, дзс. — чесаться. Сьвярбіць, як на каросту (Луб'ева, Аз. р). Сьвярбіць цела: даўно ў лазьні быў (Лужасна, Куз. р.).
СЬВЯРБІГА, ж.—сурепица луговая, желтоцвет. Barbarea vulgaris R Br. Сьвярбігі дзеці пры-
99 👁